Четыре диплома привезли учащиеся школ района с областного этапа предметных олимпиад

Новости Образование

У шумілінскіх вучняў – чатыры дыпломы

Па выніках трэцяга (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вучні Шуміліншчыны заваявалі чатыры дыпломы, трое пераможцаў – вучні СШ № 1.

Дыпломам ІІ ступені па біялогіі ўзна-гароджана вучаніца 9 класа СШ № 1 Соф’я Малашонак (настаўнік С. Кучма-рова.), дыпломам ІІІ ступені па хіміі – вучань 9 класа СШ № 1 Яраслаў Лазоўскі (наст. В. Церашчук), дыпломам ІІІ ступені па рускай мове і літаратуры – вучаніца 11 класа СШ № 1 Кіра Гуйдо (наст. Н. Інц), дыпломам ІІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі – вучань 11 класа Обальскай СШ Ілья Канстанцінаў (наст. В. Гусакоў).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Першая перамога

Ці лёгка было атрымаць на абласной алімпіядзе прызавое месца па біялогіі? – спыталі ў дзевяцікласніцы СШ № 1 Соф’і Малашонак і яе настаўніцы Святланы Кучмаровай.

«Гэта першая перамога ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. І ў мяне, і ў Соф’і, – расказала настаўніца Святлана Валер’еўна. – Былі перамогі раённага ўзроўню, а летась Соня заняла першае месца ў вочна-завочнай абласной дыстанцыйнай алімпіядзе па біялогіі».

Настаўніца заўважыла схільнасць Соні да біялагічнай навукі яшчэ ў шостым класе, з сёмага пачалі дадаткова займацца на стымулюючых занятках, з мінулага года – вывучаць прадмет на павышаным узроўні, бо дзяўчына цвёрда вырашыла паступаць у медуніверсітэт. Да алімпіяды рыхтавалася старанна – усе канікулы адзаймаліся. Соф’я вывучыла падручнік па анатоміі, перагледзела добрыя два дзясяткі дадатковай літаратуры, у тым ліку і электроннай, энцыклапедыямі і падручнікамі забяспечыла Святлана Валер’еўна.

«Алімпіяда праходзіла на працягу чатырох дзён у Віцебску. Быў тэарэтычны тур і практычны, заданні не з лёгкіх, – падзялілася Соф’я. – Але ж практычна ўсе іх я праштудзіравала падчас падрыхтоўкі. Іншая справа, што 26 сапернікаў, у тым ліку і з гарадскіх гімназій, былі вельмі сур’ёзныя, таму ўзяць прызавое месца было нялёгка».

Пра перамогу і другое месца ў алімпіядзе Соф’я са Святланай Валер’еўнай дазналіся праз групу ў сацыяльных сетках пасля вяртання з тэатра (была арганізавана культурная праграма). Абедзве адчувалі радасць, задавальненне ад таго, што працавалі не дарэмна. Пакуль яшчэ не вядома, хто паедзе на рэспубліканскую алімпіяду па біялогіі, але шанцы, што ў гэтым спісе будзе і Соф’я Малашонак з Шуміліна, вельмі вялікія.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *