Механизаторы «Приозёрного мира» ремонтируют технику для посевной

Сельское хозяйство

Не расслабляцца!

 Першыя дні лютага – не нагода расслабляцца, лічаць механізатары ААТ “Прыазёрны мір”, якія займаюцца рамонтам тэхнікі. Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Глінскі, на сур’ёзную работу калектыў нацэліў і першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Сабыніч, які нядаўна наведаў гаспадарку.

На мінулым тыдні на мехдвары ў Амбросавічах мы засталі механізатараў за работай. Кожны рамантаваў свой трактар, пасяўны агрэгат ці іншыя прычапныя ўстройствы. Тут жа знаходзіўся і інжынер Дзяніс Арцёмаў. «Сваю работу бачу не толькі ў тым, каб пракантраляваць і праверыць, але і дапамагчы, – расказаў Дзяніс. – Разам з Уладзімірам Карнілавым і Мікалаем Жыгуновым рамантуем пасяўны агрэгат. Нам выдзелена з бюджэту каля 15 тысяч, на якія на днях закупім сашнікі і дыскі – рамонт пойдзе весялей».

Па словах механізатараў, да плугоў патрэбны лемяшы і долаты, да чызеля –

металічныя зубы. Калі запчасткі прыедуць з горада, прычапныя ўстройствы Дзяніс Арцёмаў, Уладзімір Карнілаў, Мікалай Жыгуноў на лінейку гатоўнасці паставяць за некалькі дзён. Гэта дробязі ў параўнанні з рамонтам рухавіка да МТЗ-3522, які знахо дзіцца на ААТ “Заходне-Дзвінскі міжрайагратэхсэрвіс”, там жа працуюць і над кормаўборачным камбайнам.

Да нас падышоў намеснік дырэктара гаспадаркі Мікалай Дубіна і далучыўся да размовы: «У асноўным трактары механізатары рамантуюць сваімі сіламі – яны ў нас талковыя. Самі займаюцца рэгуліроўкай вузлоў і агрэгатаў. На пасяўной будзе задзейнічана 8 трактароў, палова з іх ужо адрамантавана. Па сёлетняй цёплай бясснежнай зіме расслабляцца няма калі. Магчыма, пасяўная

пачнецца рана, так што трэба рыхтавацца загадзя і быць гатовымі ўжо ў пачатку вясны выехаць на палеткі».

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *