Прэстыжны ваенна-тэхнічны факультэт
На днях у СШ № 2 г. п. Шуміліна пабывалі курсанты ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ Сяргей Сабалеўскі і Уладзіслаў Зубараў. Курсанты завіталі ў школу падчас канікулярнага водпуску, каб расказаць старшакласнікам пра вучобу і ўніверсітэт.
Курсанты расказалі пра спецыяльнасці факультэта, падрыхтоўку кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, агнявую падрыхтоўку, палявыя стрэльбы, пра мноства ваеннай тэхнікі, якая ёсць на факультэце.
«З вучэбных дысцыплін мне больш падабаецца “тактыка і агульнаваенная падрыхтоўка”, дзе нам расказваюць пра тактыку вядзення бою, вучаць шукаць рацыянальны шлях вырашэння пастаўленай задачы, – адзначыў Сяргей Сабалеўскі. – Даспадобы практычныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы – адчуваеш задавальненне, калі трапляеш дакладна ў цэль. Пасля заканчэння вучобы нас размяркуюць у інжынерныя войскі па гарадах Беларусі».
Старшакласнікі цікавіліся бонусамі ваенна-тэхнічнага факультэта: абмундзіраваннем, пражываннем у інтэрнаце, харчаваннем, стыпендыяй. Курсанты заўважылі што атрымліваюць больш за 600 рублёў. Так што ёсць магчымасць накапіць грошай на важкую пакупку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

