Торжественное мероприятие к Дню милиции состоялось в Шумилинской детской школе искусств

Закон Общество

Служаць закону і людзям

Урачыстасці з нагоды Дня міліцыі прайшлі ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў.

Начальнік РАУС Леанід Навіцкі адзначыў, што з галоўнай задачай міліцыі — стаяць на варце законных інтарэсаў людзей – шумілінскія супрацоўнікі аддзела спраўляюцца годна. «Нашы работнікі – сплаў вопыту і прафесіяналізму, прыклад адданасці радзіме, – падкрэсліў Леанід Анатольевіч. – Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, якія і сёння ў страі, перадаюць свае веды падрастаючаму пакаленню». Леанід Анатольевіч падзякаваў калектыву за аператыўнасць і смеласць, адданасць службоваму доўгу, сем’ям супрацоўнікаў – за надзейны тыл, падтрымку і разуменне.

Начальнік РАУС уручыў супрацоўнікам узнагароды. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» III ступені ўзнагароджаны начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Аляксандр Дземянёў. Падзяка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь уручана міліцыянеру-вадзіцелю аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Сяргею Рэпнікаву.

Ганаровую грамату УУС Віцебскага аблвыканкама атрымаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Павел Трафімаў.

Падзяка начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ўручана бацькам старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Артура Паграбняка і малодшага ўчастковага інспектара Дар’і Пашкевіч. Медалём «Жонцы супрацоўніка міліцыі» ўзнагароджана Вера Гаралевіч, жонка начальніка ДАІ Мікалая Гаралевіча.

На свяце былі падведзены вынікі раённага конкурсу «Міліцыя вачыма дзяцей», пераможцы атрымалі падарункі.

Віншавальны канцэрт з нагоды свята падрыхтавалі педагогі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *