Как сделать духи и шоколад дома. В Шумилино прошла районная конференция исследовательских работ школьников

Образование

Як вырабляць духі і шакалад дома?

 На базе СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка прайшла XXІ раённая канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Работа вялася ў 7 секцыях.

Удзел у канферэнцыі прынялі навучэнцы з 9 устаноў адукацыі. На суд журы былі прадстаўлены 52 работы.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Саўчанка. Яна пажадала ўсім удзельнікам мерапрыемства плённай працы і перамогі.

У кожнай секцыі былі адзначаны навучэнцы, якім лепш за ўсё ўдалося паслядоўна апісаць свае даследаванні і аргументавана адказаць на пытанні па іх змесце. Даклады ўдзельнікаў абапіраліся на камп’ютарныя прэзентацыі. Тэмы работ былі самыя разнастайныя. Вучні разам з педагогамі і бацькамі вывучалі, як вырабляць духі і гатаваць шакалад у хатніх умовах, як ствараць мабільныя дадаткі і вырашаць старадаўнія задачы, прааналізавалі ўласцівасці вады і ўплыў складу мукі на якасць хлеба, расказвалі пра лінгвістычныя асаблівасці рэкламы для дзяцей і словы-паразіты ў мове вучняў, распавядалі пра татуіроўкі і пірсінг, даследавалі генацыд насельніцтва вёскі Мішкавічы ў гады Вялікай Айчыннай вайны і стымпанк у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Па падліках метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзеі Каротчанка, па выніках канферэнцыі было атрымана 32 дыпломы: 12 дыпломаў I ступені, 13 дыпломаў II ступені, 7 дыпломаў III ступені.

Найбольш паспяхова выступілі вучні СШ № 2, на рахунку якіх 9 дыпломаў і 2 лісты падзякі. Шумілінская СШ № 1 атрымала 6 дыпломаў, Обальская СШ –

5 дыпломаў, Кардонская і Мікіціхінская СШ – па 3, Башнёўская, Слабадская

і Мішневіцкая БШ – па два дыпломы.

Даследчыя работы вучняў, якія атрымалі дыпломы, прымуць удзел у абласных конкурсах.

Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *