Поздравлениями, наградами и концертом отметили профессиональный праздник работники УП ЖКХ Шумилинского района

Новости Общество

Напрыканцы мінулага тыдня работнікі УП ЖКХ Шумілінскага раёна ўрачыста адзначылі сваё прафесійнае свята ў раённым цэнтры культуры. У праграме святочнага мерапрыемства былі віншаванні, ушанаванне лепшых работнікаў, канцэрт.

 З віншаваннямі з прафесійным святам да калектыва звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.
– Ваша карпатлівая праца мае вялікую грамадскую значнасць, патрабуючы самааддачы, цярпення і ўмення працаваць з людзьмі. Сваёй працавітасцю, майстэрствам і ўвагай вы ўносіце значны ўклад у забеспячэнне якасці жыцця нашых грамадзян, спрыяеце надзейнаму функцыянаванню арганізацый, – адзначыў Сяргей Аляксандравіч і выказаў упэўненасць, што адказны падыход да працы і прафесіяналізм работнікаў сферы будуць і далей садзейнічаць вырашэнню пастаўленых задач.

Кіраўнік раёна ўручыў Ганаровую грамату Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі галоўнаму інжынеру Максіму Русецкаму, Ганаровую грамату райвыканкама – старшаму станочніку дрэваапрацоўчых станкоў 5-га разраду ўчастка дрэваапрацоўкі Дзмітрыю Андрэеву, намесніку дырэктара Аляксандру Левіту і тэхніку-праграмісту Сяргею Гапоненку, Падзяку старшыні райвыканкама – вадзіцелю аўтамабіля 6-га разраду транспартнага ўчастка Яўгену Напрэенку, бухгалтару па зарплаце Юліі Лаўровай і дыспетчару Валянціне Галунцовай. Ганаровай граматы раённага Савета дэпутатаў удастоены сакратар прыёмнай кіраўніка Вікторыя Кузняцова і электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання 5-га разраду ўчастка электрагаспадаркі Вячаслаў Чарноў.

Напярэдадні заслужаныя ўзнагароды на ўрачыстасцях у Віцебску атрымалі начальнік прававой і кадравай службы УП ЖКГ Алена Трошчанка (узнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама), майстар падраздзялення «Шумілінскае» Вераніка Бутырына (Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама).

Шэраг работнікаў сферы, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у працы, атрымалі Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення і прадпрыемства, сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару прадпрыемства.

Павіншавалі з прафесійным святам партнёры: кіраўнікі Шумілінскай ПМК-70 і ЦБП № 204 Аляксей і Наталля Крыўко, дырэктар УГПП «Нарэк-гандаль» Армэн Сукіясян.

Цудоўным падарункам ад адміністрацыі прадпрыемства стала выступленне

беларускага артыста Сяргея Славянскага, якое зрабіла мерапрыемства незабыўным. Артыст павіншаваў работнікаў УП ЖКГ з прафесійным святам, пажадаў росквіту і жыццёвых выгод. Яркія канцэртныя нумары падарылі артысты РЦК і работнікі прадпрыемства.

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *