Вавінам в’ет во дао
Шумілінскія спартсмены, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах «Вавінам в’ет во дао» РЦДіМ (трэнер Святлана Бараноўская), выйгралі камандны залік на адкрытым першынстве Віцебскай вобласці, якое прайшло ў аграгарадку Бабінічы.
Першымі сталі Максім Маскалькоў, Цімур Цімошчанка, Кірыл Смірноў, Ксенія Лясняк, Расціслаў Асіпкоў, Кірыл Круглікаў, Марат Куляшоў, Данііл Асяпёнак і Сяргей Іваненка; другімі – Ганна Асяпёнак, Арцём Смірноў, Іван Даніловіч і Ульяна Багдановіч; трэцімі – Кірыл Сойка, Яна Багдановіч, Марыя Яскевіч, Раман Гайлоў і Ілья Сторажаў.
Каратэ
Фестываль па ката (тэхніка ў руху) аб’яднаў каратыстаў ад 5 да 50 гадоў з Віцебска і Шуміліна.
Шумілінскія каратысты (трэнер Аляксей Сталяроў) паказалі наступныя вынікі: першыя месцы – Харытон Сталяроў, Сафія Сцяпанава, Арцём Броўкін, Іван Клюеў, Ганна Клюева, Данііл Асташонак і Ганна Бурлакова; другія – Аляксей Сталяроў, Аляксандр Макулькін, Вераніка Гаралянкова, Аляксандр Арлоў, Ульяна Казлова, Макар Ігольнікаў, Улада Вазняк, Іван Шостак і Арцём Дзецкін; трэція – Яўген Дзмітрыеў, Мікіта Шніпаў і Уладзіслаў Скрыпкін.
Перамаглі па міні-футболе
Удзельнікі заняткаў па інтарэсах «Гуляем у футбол» РЦДіМ сталі пераможцамі традыцыйнага адкрытага турніру па міні-футболе «Вясеннія канікулы-2025», які праходзіў у аг. Ноўка Віцебскага раёна. Трэніруе юных шумілінскіх футбалістаў настаўнік Уладзіслаў Траццякоў.

