Почти 3,5 тысячи жителей Шумилинского района присоединились к республиканскому субботнику

Главное Новости Общество

Амаль 3,5 тысячы жыхароў Шумілінскага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які прайшоў 12 красавіка і быў прысвечаны Году добраўпарадкавання. 18 тысяч 750 рублёў – такі ўклад шумілінцаў у будаўніцтва Нацыянальнага  гістарычнага музея.

– Хто, калі не мы? – з такога рытарычнага пытання ўзяліся за работу жыхары раёна. Нельга заставацца абыякавымі да спраў на карысць нашай любімай Беларусі, бо мы не проста працуем і робім свет лепшым, мы паказваем прыклад падрастаючаму пакаленню. Гэта вельмі важна!

Кіпела работа ва ўсіх кутках Шуміліншчыны з самай раніцы. Няхай і не цёплае, але сонечнае надвор’е спрыяла і добраму настрою, і шчырым карысным справам. Жыхары раёна наводзілі парадак на сваіх працоўных месцах, замацаваных тэрыторыях, на вуліцах і дварах, уздоўж дарог і на дарогах, добраўпарадкоўвалі паркі, працавалі на памятных месцах і месцах пахаванняў, дапамагалі сельгаспрадпрыемствам.

Прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, мясцовыя жыхары былі аб’яднаныя адной мэтай – зрабіць сваю малую радзіму яшчэ больш чыстай, утульнай і прыгожай. Да слова, кіраўнік раёна Сяргей Галынчык быў заняты на раскарчоўцы старога саду ў ААТ «Ляжні», старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч добраўпарадкоўваў месца расстрэлу партызан і мірных жыхароў у вёсцы Сіроціна і мемарыяльны комплекс у Тропіне.

У гэты дзень знайшлася работа для ўсіх жадаючых. Вясна – самы прыдатны час для генеральнай уборкі, асабліва напярэдадні светлага Вялікадня.

Сімвалічна, што ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка быў дадзены старт новай кампаніі – добраахвотнай грамадскай акцыі Мінлясгаса «Лес! Дабро! Парадак!», мэтай якой з’яўляецца ўладкаванне месцаў масавага адпачынку грамадзян і памятных аб’ектаў, добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў лясным фондзе. Далучыліся да ініцыятывы работнікі Лаўжанскага сельвыканкама пры падтрымцы Шумілінскага лясгаса і добраўпарадкавалі парк у вёсцы Пабеда. Прыемна, што на ўборку месца адпачынку дружна выйшлі і жыхары населенага пункта, дарослыя разам з маленькімі дзеткамі.

Папрацавалі на славу, зрабілі многае. Усе разам мы прадэманстравалі, што на Шуміліншчыне жы вуць працавітыя і адказныя людзі, якія ўмеюць аб’яднацца дзеля добрых спраў і па‑сапраўднаму любяць свой край.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *