«Подзвігу народа жыць у вяках»

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама ў адзіны дзень інфармавання 17 красавіка правялі сустрэчы ў працоўных калектывах арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.
Так, група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам сустрэлася з калектывамі шумілінскіх участкаў РУП «Белпошта» і РУП «Белтэлекам». Была абмеркавана тэма «Подзвігу народа жыць у вяках.
Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
«Памяць пра Вялікую Айчынную вайну свяшчэнная, – падкрэсліў старшыня райсавета М. А. Будневіч. – Захаванне гістарычнай праўды пра яе – асэнсаваны і прынцыповы выбар кожнага, хто ганарыцца гераічнымі подзвігамі савецкіх салдат і імкнецца захаваць мір, заваяваны нашымі дзедамі і прадзедамі».
Падчас сустрэч былі закрануты і актуальныя тэмы прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку сярод непаўналетніх, – «Флэты і ўпіскі: прычыны папулярнасці і наступствы для падлеткаў» і «Асновы заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй».
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
