ГАИ Шумилинского РОВД провело профилактическую акцию «Мотоциклист»

Закон Происшествия

Не разганяйцеся хутчэй за аўто


З 16 па 22 красавіка супрацоўнікі аддзялення ДАІ РАУС праводзяць прафілактычную акцыю «Матацыкліст», якая накіравана на папярэджанне парушэнняў правілаў дарожнага руху вадзіцелямі мотатранспарту.

У першую чаргу праводзіцца адпрацоўка найбольш небяспечных участкаў дарог, а таксама прафілактычныя рэйды. У адным з іх разам з інспектарам дарожна-патрульнай службы Яўгенам Сташонкам пабывала і карэспандэнт раённай газеты.
Мотасезон пачаўся – пасля рабочага дня на шумілінскіх дарогах можна ўбачыць з добры дзясятак мапедаў і матацыклаў. Адны ехалі з работы дадому, другія спяшалі ся на дачу. Ва ўсіх прыпыненых транспартных сродкаў быў пройдзены тэхагляд, перавышэнняў хуткасці не зафіксавана. Наогул, як заўважыў Яўген Сташонак, знайсці матацыкліста без допуску да ўдзелу ў дарожным руху ў раёне складана, чаго не скажаш пра аўтамабілістаў.
З якога ўзросту можна кіраваць матацыклам? – пацікавілася карэспандэнт падчас рэйду. Аказваецца, усё залежыць ад аб’ёму рухавіка: калі ён да 125 см кубічных, то з 16 гадоў (трэба вывучыцца на катэгорыю “А1”), калі рухавік большага аб’ёму – то з 18 гадоў (катэгорыя “А”).
Падчас рэйду толькі адзін матацыкліст парушыў правілы – ехаў без уключанага бліжняга святла фар. У гутарцы з інспектарам ДАІ патлумачыў, што спяшаўся і забыўся ўключыць фары. На першы Яўген Сташонак правярае дакументы раз мужчыну вынесена папярэджанне. Калі падобнае паўторыцца, без штрафу да 3 БВ не застанецца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *