18  МАЯ – МІЖНАРОДНЫ  ДЗЕНЬ  ПАМЯЦІ  ЛЮДЗЕЙ,  ЯКІЯ  ПАМЕРЛІ  АД  СНІДУ

Здоровье

«Любоў і салідарнасць у імя вылячэння і памяці»

Шматгадовая традыцыя ў трэцюю нядзелю мая адзначаць Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, будзе прадоўжана ў 2025 годзе ў многіх краінах. У 1991 годзе дзякуючы Фрэнку Муру сімвалам салідарнасці з людзьмі, якія жывуць з дыягназам ВІЧ-інфекцыя, і мерамі, накіраванымі на зніжэнне стыгмы і дыскрымінацыі ў адносінах да гэтых людзей, стала чырвоная стужачка.

У гэтым годзе Беларусь падтрымлівае міжнародны лозунг мінулага года «Любоў і салідарнасць у імя вылячэння і памяці», які заклікае вызваліцца ад забабонаў і састарэлых уяўленняў аб ВІЧ-інфекцыі, захаваць памяць аб тых, хто памёр ад СНІДу і выказаць салідарнасць з людзьмі, якія цяпер жывуць з ВІЧ.

У цяперашні час больш за 25 тысяч чалавек у нашай краіне пражывае з ВІЧ-пазітыўным статусам і атрымліваюць бясплатнае медыцынскае суправаджэнне. Гэта перш за ўсё забеспячэнне лекавымі прэпаратамі, магчымасць пастаяннага лабараторнага маніторынгу за эфектыўнасцю лячэння і пры неабходнасці змены схем лячэння, лабараторнага і інструментальнага абследавання.

За ўвесь час назірання на 1 мая 2025 года ў Шумілінскім раёне зарэгістравана 30 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, 25 чалавек жывуць з ВІЧ. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 2087 выпадкаў ВІЧінфекцыі, 1510 чалавек жывуць з ВІЧ.

Сумесныя намаганні дзяржавы, міжнародных і недзяржаўных арганізацый забяспечваюць правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па зніжэнні рызык інфіцыравання ВІЧ, гепатытамі сярод ключавых груп насельніцтва, з павышанай рызыкай інфіцыравання ВІЧ і фарміраванні прыхільнасці да лячэння сярод людзей, якія жывуць з ВІЧ.

У рамках правядзення Міжнароднага Дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі на адкрытых гарадскіх пляцоўках, ва ўстановах і арганізацыях пройдуць мерапрыемствы. Месцам правядзення рэспубліканскай акцыі стане Цэнтральны батанічны сад, дзе 16 мая на цэнтральнай алеі адбудзецца міні-брыфінг, абнаўленне кветкавай клумбы ў форме міжнароднага сімвала прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі і ўстаноўка таблічкі каля сасны, высаджанай у 2023 годзе ў межах экспазіцыі «Японскі сад».

У нашым раёне ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі і культуры і на прадпрыемствах таксама праходзяць мерапрыемствы, акцыі па прыцягненні да ананімнага тэсціравання на ВІЧ, інфармацыйныя акцыі пры ўдзеле спецыялістаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ЦРБ, грамадскіх арганізацый, іншых зацікаўленых службаў.

Крысціна АФАНАСЬЕВА, галоўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *