Што пагражае за набыццё ці рэалізацыю фарбаванага паліва?
«Калі вам прапаноўваюць купіць фарбаванае паліва – ведайце, што яно крадзенае, – расказаў старшы ўчастковы інспектар РАУС Віктар Галуза. – Каляровае паліва адпускаецца толькі прадпрыемствам, на аўтазаправачных станцыях яго не купіш. За набыццё, захоўванне, выкарыстоўванне і продаж фарбаванага паліва пагражае штраф да 50 БВ або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт».
Два факты захоўвання ці крадзяжу фарбаванага паліва зарэгістраваны сёлета на Шуміліншчыне. Нядаўна ў жыхара раёна ў гаспадарчых пабудовах каля дома былі знойдзены 200 літраў фарбаванага дызпаліва, 50 літраў гідраўлічнага масла, 30 літраў маторнага, 40 літраў бітуму. Паліва канфіскавана, па факце праводзіцца праверка.
Людміла ЗУЙКОВА

