Пагаварылі пра важнае
На базе гісторыка-краязнаўчага музея прайшла дыялогавая пляцоўка для замяшчальных бацькоў «Сям’я: пагаворым пра важнае», прысвечаная Дню сям’і.
Ініцыятарам правядзення выступіў раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Пра тое, што дзіця капіруе па водзіны бацькоў і імкнецца па водзіць сябе ў розных сітуацыях менавіта так, як паводзяць маці і тата, гаварыла старшы інспектар па ахове дзяцінства Цэнтра ўсынаўлення Наталля Зандаровіч. Шчаслівым малое можа быць толькі ў сям’і, дзе пануе любоў і каханне, узаемапавага і ўзаемаадказнасць. Інфармацыю пра колькасць шлюбаў і разводаў, нованароджаных у раёне дала начальнік аддзела загсу райвыканкама Ірына Якаўлева.
Благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі зазначыў, што шчаслівай сям’і не можа быць без духоўнасці. Святар спыніўся на паняц цях «шлюб» і «грамадзянскі шлюб», растлумачыў значэнне абраду вянчання.
Сённяшні свет немагчыма ўявіць без інтэрнэту, які акрамя плюсаў нясе і безліч спакус: кіберзлачынцы кожны дзень прыдумваюць новыя схемы падману, наркамагазіны прыцягваюць вялікімі заробкамі. Да гэтых выклікаў павінны быць гатовымі ўсе, у першую чаргу, бацькі, якія сваім аўтарытэтам і даверлівымі адносінамі з дзецьмі могуць засцерагчы ад бяды. Пра гэта гаварыў супрацоўнік РАУС Максім Васільеў.
Выхаванне дзяцей – справа сур’ёзная і адказная, тут не можа быць спасылак «на авось» і бяздзеяння. Важнасць пытання добра разумеюць замяшчальныя баць кі, якія ўключаліся ў жывое абмеркаван не праблем.
Завяршылася мерапрыемства на лёгкай ноце: начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, старшыня раённай арганізацыі РГА «Беларускі Чырвоны Крыж» Таццяна Казакова і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова ўзнагародзілі пераможцаў раённага этапа рэ спубліканскага фотачэленджа «Сям’я – гэта…» і раённага конкурсу лістоў «Лісту будучыню майму любімаму дзіцяці».
Аляксандр ШЭДЗЬКО



