Растёт спрос на социальную услугу сиделки (помощника по уходу). ТЦСОН Шумилинского района приглашает на работу.

Здоровье Общество

Памочнік па доглядзе дорыць надзею


Добрая, шчырая, цярплівая і працавітая. Так кажуць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пра Ірыну ЛУК’ЯНЕЦ, якая два гады працуе памочнікам па доглядзе, іншымі словамі,
сядзелкай.

Але чалавек з такой прафесіяй зусім не сядзіць – яго работа патрабуе фізічнай і маральнай стойкасці. А яшчэ камунікабельнасці, тактоўнасці і ўважлівасці. Так склалася ў жыцці Ірыны Лук’янец, што ёй прыйшлося даглядаць родных хворых: бабулю, бацьку, мужа. Потым прасілі знаёмыя прыгледзець за родным чалавекам. І калі ў цэнтры адкрылася стаўка памочніка па доглядзе, спецыялісты цэнтра прапанавалі пасаду гэтай жанчыне. «Сарафаннае радыё» падказала.
«Мая падапечная – Аляксандра Дзмітрыеўна Хаеўская, жанчына добрая і ціхая, – кажа Ірына Уладзіміраўна. – Мы з ёй ладзім. З раніцы дапамагаю з санітарна-гігіенічнымі працэдурамі: пры часацца, памыцца, пераапрануцца. Затым – прыём ежы, уборка памяшкання, кантроль за станам здароўя. Кожны дзень гатую свежыя кашы, супы. Пры неабходнасці хаджу ў аптэку за лякарствамі, купляю прадукты, выклікаю доктара, чытаю кнігі. Разам складваем пазлы, дзіцячыя канструктары. Я не толькі памочнік, але і сябар, і псіхолаг. Адразу знайшла агульную мову і з дачкой маёй падапечнай Таццянай Анатольеўнай, працуем сумесна, пры неабходнасці выручаем адзін аднаго».

У тэму

У ТЦСАН працуюць чатыры памочнікі па доглядзе. Плануецца ўвядзенне яшчэ дзвюх ставак, бо на атрыманне паслугі ёсць запыт.

Каму можна ўладкавацца памочнікам па доглядзе?

«Гэта можа быць чалавек любога ўзросту і адукацыі, які валодае такімі якасцямі, як дабрыня, цярпенне, спачуванне, – расказала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму цэнтра Таццяна Карнеева. – Памочнік па доглядзе атрымлівае сацыяльны пакет: зарплату, водпуск, бальнічны, стаж для будучай пенсіі. Пры падборы памочнікаў па доглядзе спецыялісты сацыяльнай службы прымяняюць індывідуальны падыход – улічваецца фізічны і эмацыянальны стан, псіхалагічная сумяшчальнасць людзей. Падапечным аказваецца дапамога па сацыяльна нізкіх тарыфах. Кошт адной гадзіны догляду складае 1,2 руб. (прадугледжана і частковая аплата, калі справа ідзе пра адзінокіх малазабяспечаных людзей). Патрэба ў памочніку па доглядзе вызначаецца па медыцынскіх паказаннях (пры гэтым неабавязкова мець групу інваліднасці), калі чалавек страціў здольнасць для самаабслугоўвання. Для заключэння дагавору аб прадастаўленні паслуг памочніка па доглядзе трэба прадаставіць у ТЦСАН пісьмовую заяву, пашпарт, дакумент аб праве на льготы (калі ёсць), медыцынскую даведку аб стане здароўя з указаннем медпаказанняў і (або) адсутнасцю супрацьпаказанняў для аказання паслуг памочніка па доглядзе.
Дадатковая інфармацыя па тэл. 5-71-87».
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *