В Гомеле прошел V форум медийного сообщества Беларуси и церемония награждения победителей конкурса «Золотая Литера»

Актуалии Главное Общество Официально

Медыя сёння: фокус на праўду
5-6 чэрвеня на Гомельшчыне прайшоў V Форум медыйнай суполкі Беларусі пад дэвізам «Медыя сёння: фокус на праўду». Форум сабраў каля тысячы ўдзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі (рэспубліканскіх, рэгіянальных, ведамасных), ідэалагічнай вертыкалі краіны, прэс-службаў дзяржаўных органаў і арганізацый, блогасферы, а таксама эксперты ў сферы камунікацый, і стаў унікальнай пляцоўкай для абмену вопытам, атрымання ведаў. На працягу двух дзён удзельнікаў форуму чакалі шматлікія пляцоўкі, лакацыі і сустрэчы.

Так, дэлегацыя Віцебскай вобласці ў першы дзень наведала з прэс-турам Рагачоўскі раён.

Прайшлі экскурсіі на Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, дзе вырабляецца славутая сгушчонка, у Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і мола­дзі, у СШ № 2 г. Рагачова, якая з’яўляецца школай міру.

Пасля панэльнай дыскусіі з удзелам генеральнага дырэктара БелТА Ірыны Акуловіч і яе калег на тэму «Трансфармацыя медыя. Як можна ўплываць на аўдыторыю простымі прыёмамі?» адбылося ўскладанне кветак да Мемарыялу воінскай славы горада.

У другі дзень дэлегацыя Віцебшчыны накіравалася ў Гомель, дзе ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры прайшло пленарнае пасяджэнне Форуму і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў XXI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара», які адзначае лепшыя дасягненні ў беларускай журналістыцы. Да слова, на выставе, прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі, у ліку пяці праектаў СМІ паўночнага рэгіёна быў прадстаўлены праект «Лісты Перамогі» нашай шумілінскай раённай газеты.

Адкрыў Форум першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, які зачытаў удзельнікам прывітанне Прэзідэнта краіны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі творчай эліты айчыннай журналістыкі – людзі, праца і талент якіх фарміруюць аб’ектыўны вобраз сучаснай Беларусі.

«У эпоху постпраўды ваш форум з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання тэндэнцый і стратэгіі развіцця нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, дае магчымасць па вартасці адзначыць уменні майстроў друкаванага слова», – гаворыцца ў прывітанні. Насычаная праграма мерапрыемстваў і ўзнагароды «Залатой літары» дазволяць журналістам і медыяэкспертам пашырыць прафесійныя гарызонты і ўкараніць у сваю работу перадавыя практыкі, падкрэсліў Кіраўнік краіны. Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам плённых зносін, прыемных дыскусій і паспяховага ўзаемадзеяння на карысць Радзімы.

У сваю чаргу першачарговыя задачы, тэндэнцыі і стратэгіі развіцця інфармацыйнай палітыкі перад прадстаўнікамі СМІ акрэсліў Міністр інфармацыі Марат Маркаў. «Самая галоўная задача – забяспечыць інфармацыйную бяспеку краіны», зрабіў акцэнт Марат Сяргеевіч.

Прыемна адзначыць, што ў ліку пераможцаў і лаўрэатаў «Залатой Літары» – прадстаўнікі рэгіянальных СМІ Віцебшчыны. Галоўны рэдактар раённай газеты «Аршанская газета» Анастасія Турок стала пераможцай у намінацыі «Лепшы рэпарцёр абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў». Рэдакцыя абласной газеты «Віцебскія весці» – лаўрэат у намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі», фотакарэспандэнт газеты «Віцебскія весці» Аляксей Вронскі – лаўрэат у намінацыі «Лепшы фотарэпарцёр», рэдакцыя гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» – лаўрэат у намінацыі «Лепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі».
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *