Лучше обкосить, чем штраф платить! Что показал рейд на подворьях и приусадебных участках в Шумилино

Закон Здоровые города и посёлки Край шумілінскі Общество


На падворках і прысядзібных участках павінен быць парадак. Як з гэтым абстаяць справы ў райцэнтры, падчас сумеснага рэйду высвятляла намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Ульяна Лях і карэспандэнт раённай газеты.


Адразу адзначым, што ў Шуміліне многа клапатлівых і працавітых гаспадароў, якім не трэба нагадваць пра рамонт агароджы ці абкос. Шмат дагледжаных падворкаў на вуліцах Валадарскага, Мінчугова, Луначарскага, Посахава, Дачнай, Меліярацыйнай і інш. Разам з тым некаторыя нібыта чакаюць рэйдаў-праверак і напамінаў пра навядзенне парадку. Непрыемна здзівілі два дамы на вуліцы Садовай. Адзін з іх дастаўся мужчыну ў спадчыну, зараз тут трава да пояса, агароджа пахілілася. «Выпісваю вам афіцыйнае папярэджанне, бо каля дома павінен быць парадак, – правяла гутарку Ульяна Лях. – Паколькі ўчастак у вас вялікі, на выпраўленне даюцца два тыдні. За гэты тэрмін трэба абкасіць траву вакол дома, на агародзе, дзе вы нічога не саджаеце. У адваротным выпадку вас чакае штраф за невыкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і выкарыстанні зямельнага ўчастка, а ён зараз немалы – да 20 базавых велічынь». Гаспадар з усім згаджаўся, не пярэчыў, абяцаў навесці парадак.
А вось каля другога дома па гэтай жа вуліцы размаўляць не было з кім, бо гаспадары жывуць у Віцебску і, як кажуць, носа сюды не кажуць. А трэба было б – на дом глянуць страшна, ён увесь зарос травой. Гаспадары выкліканы павесткай у аддзел землеўпарадкавання райвыканкама. Калі не з’явяцца – прадугледжаны прымусовы прывад міліцыі.
Спецыяліст землеўпарадкавальнай службы тлумачыла некаторым гаспадарам патрабаванні новых правілаў добраўпарадкавання – ад агароджы ці граніцы зямельнага ўчастка чалавек павінен абкошваць дзесяць метраў. Былі пытанні да некаторых гаспадароў па вуліцах Меліярацыйнай, Пабеды, Луначарскага, Дачнай, Маякоўскага.
Падчас рэйду жыхарам райцэнтра было выдадзена 15 паведамленняў з патрабаваннем абкасіць участкі. Тэрмін выканання – тыдзень. Калі гэта не будзе зроблена, гаспадары бу­дуць выкліканы павесткай у аддзел землеўпарадкавання, а далей іх чакае адміністрацыйны працэс – пастанаўленне з вынасам афіцыйнага папярэджання. У гэтым годзе было вынесена 5 пастаноў аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці (абышлося папярэджаннем), бо людзі навялі парадак на ўчастках.
Да слова. Ужо на наступны дзень пасля рэйду многія шумілінцы, каму былі ўручаны паведамленні, узяліся за работу. У прыватнасці, былі абкошаны тэрыторыі каля дамоў па вуліцах Сіпко і Луначарскага. І правільна – лепш навесці парадак, чым плаціць штраф.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *