253 окна заменили при капремонте в одном из домов в Шумилино

Новости Общество

Толькі адных вокнаў – больш за 250 штук

У лютым Шумілінская ПМК-70 распачала капітальны рамонт шматкватэрнага дома № 78 па вуліцы Сіпко ў Шуміліне. Сродкі на капрамонт выдаткаваны з бюджэту (894 тысячы рублёў) і з адлічэнняў грамадзян на капрамонт (364 тыс. рублёў).

Як расказаў старшы майстар Шумілінскай ПМК‑70 Уладзіслаў Улюценка, штодзень на аб’екце працуюць каля 20 будаўнікоў. На сённяшні дзень гэта сантэхнікі, бетоншчыкі, аддзелачнікі і цесляры. Зараз вядуцца работы па частковым уцяпленні дома, даводзяцца да завяршэння сантэхнічная сістэма і работы на даху.

Падчас капітальнага рамонту была зроблена адмостка, абноўлены фасад, заменены каналізацыйныя і водаправодныя сістэмы, дзверы і вокны ў месцах агульнага карыстання, выкананы сцяжкі на балконах. У бліжэйшы час будуць заменены два цеплапункты.

«Спецыфіка гэтага дома – вялікі памер і нестандартная форма шматпавярхоўкі, – адзначыў галоўны інжынер Шумілінскай ПМК‑70 Раман Карасёў. – Так, толькі адных вокнаў розных памераў у месцах агульнага карыстання было заменена 253 штукі(!)».

У гэтым годзе работнікі Шумілінскай ПМК‑70 капітальна адрамантуюць яшчэ два дамы ў Шуміліне – дамы №№ 16 і 53 па вуліцы Юбілейнай.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *