Разам вырашаць праблемы
З пытаннямі гандлёвага і сацыяльнага абслугоўвання, добраўпарадкавання населеных пунктаў звярнуліся жыхары раёна 7 чэрвеня на «прамую лінію» старшыні райвыканкама Сяргей Галынчыка.
Першы званок тычыўся работы зачыненага магазіна «Прастор» у мікрараёне Брыкет. Заяўніку патлумачылі, што зараз вядзецца работа, каб у памяшканні былой крамы спажыўкааперацыі пачаў работу гандлёвы аб’ект аднаго з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў.
Два званкі закранулі пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў. Так, жыхарка шматкватэрнага дома па вуліцы Шасейнай у аграгарадку Мікіціха прасіла абкасіць тэрыторыю каля дома і ўладкаваць дзіцячую пляцоўку і зону адпачынку. Кіраўнік раёна прапанаваў жыхарам арганізавацца і праявіць ініцыятыву ва ўладкаванні дзіцячай пляцоўкі, матэрыяламі гаспадарка (дом належыць СУП «Лаўжанскае») забяспечыць. Дырэктар «Лаўжанскага» атрымаў даручэнне абкасіць тэрыторыі і дапамагчы з будматэрыяламі. Гэты ж заяўнік папрасіў адрамантаваць і пад’езд жылога дома. Было дадзена тлумачэнне, што па законе рамонт пад’езда – абавязак жыхароў. УП ЖКГ можа скласці каштарыс, і калі ён задаволіць жыхароў і яны будуць згодныя аплаціць работу, прадпрыемства зробіць рамонт, калі не – трэба дамаўляцца і рабіць самім.
Яшчэ адзін заяўнік прасіў высекчы ў вёсках Лабатка і Клетчына кусты ўздоўж дарогі, якія перашкаджаюць агляду аўтамабілістаў.
Адно пытанне асабістага характару тычылася сацыяльнага абслугоўвання.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

