Паражэнне, за якое не сорамна
У нядзелю, 22 чэрвеня, ФК «Шуміліна» правёў заключны матч тура першага круга рэгіянальнага этапа чэмпіянату Беларусі па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Дома прымаў ФК «Докшыцы».
Першы тайм прайшоў у роўнай барацьбе. Ні гаспадары, ні госці практычна не стваралі галявых момантаў, гульня пераважна ішла ў цэнтры поля. Пасля аднаго з розыгрышаў вуглавога госці выйшлі наперад.
Пачатак другога тайма шумілінскія футбалісты поўнасцю правалілі.
І толькі пасля таго, як лік стаў 0:3, ФК «Шуміліна» пачаў гуляць і дамініраваць на полі. Спачатку лепшы бамбардзір каманды Антон Ганушчанка «размачыў» докшыцкага галкіпера, затым Артур Якаўлеў да мінімуму скараціў перавагу гасцей. Шумілінцы ішлі наперад і гатовы былі як мінімум звесці матч унічыю. Але проста не хапіла часу. Паражэнне з лікам 2:3.
Другія матчы ў групе С завяршыліся так: ФК «Шаркоўшчына» – ФК «Лёзна» – 2:3; «Дрывяціч» (Браслаў) – «Дзвіна» (Бешанковічы) – 9:1.
Аляксандр ШЭДЗЬКО

