В центре внимания – трудный возраст. Работу с подростками по профилактике правонарушений обсудили на заседании президиума Шумилинского районного Совета депутатов

Власть Закон Общество

Падлетак і закон – тэма і актуальная, і балючая

Наколькі цесна і эфектыўна наладжана ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі раёна ў рабоце з непаўналетнімі, якія здзейснілі крымінальна каральныя супрацьпраўныя дзеянні і адміністрацыйныя правапарушэнні, але не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, якую ролю адыгрывае прафілактычная работа, абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй райсавета Мікалаем Будневічам.

Мы ўсе, як кажуць, родам з дзяцінства, усе калісьці былі падлеткамі і ведаем усе падводныя камяні гэтага нялёгкага ўзроставага перыяду, калі хочацца здавацца дарослымі, калі хочацца заявіць пра сябе, але часам не хапае ні розуму, ні вопыту, ні ведаў, а ёсць наіўная залішняя ўпэўненасць у беспакаранасці. І як добра, калі побач знаходзяцца адэкватныя бацькі, калі ёсць рэальная падтрымка і разуменне, кантроль і давер, слушная парада. А калі гэтага няма? Калі бацькі жывуць сваім паралельным жыццём, часам не вельмі здаровым і цвярозым і пра выхаванне няма і гаворкі, калі ў падлетка няма паразумення з аднагодкамі, калі энергія б’е цераз край, а прымяніць яе няма дзе? Між іншым, праблемы ўзнікаюць і з-за іх залішняй апекі і ўсёдазволенасці.

Вось якраз тут вельмі важнае значэнне мае тое самае якаснае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі, да якіх адносяцца і сям’я, і школа, і канкрэтныя службы, і асяроддзе.

У раёне выпрацавана пэўная сістэма па арганізацыі работы з непаўналетнімі, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія крымінальна караюцца, і адміністрацыйныя правапарушэнні, але не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Прафілактыка супрацьпраўных паводзін, карэкцыя паводзін падлеткаў, а таксама павышэнне кампетэнтнасці бацькоў у пытаннях выхавання – першачарговыя задачы, падкрэсліла ў сваім дакладзе намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Юлія Уласевіч, робячы аналіз эфектыўнасці ўзаемадзеяння і вылучаючы праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння.

За 5 месяцаў года не выносіліся рашэнні аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па прычыне недасягнення ўзросту, з якога наступае крымінальная адказнасць (за 2024 г. – 1 факт у адносінах да дваіх непаўналетніх), аднак з пачатку года назіраецца значны рост здзейсненых супрацьпраўных дзеянняў непаўналетнімі (7 фактаў супраць 3-х у 2024 г.).

Калі гаварыць больш прадметна, зафіксаваны два выпадкі распіцця алкагольных напіткаў у грамадскіх месцах, два дробныя хуліганствы, два выпадкі курэння электронных цыгарэт у забароненых месцах, адно наўмыснае прычынненне цялеснага пашкоджання.

Прымушае звярнуць на сябе ўвагу той факт, што ў большасці выпадкаў супрацьпраўныя дзеянні былі здзейснены падлеткамі ў школе, што сведчыць пра недастатковую арганізацыю кантролю за паводзінамі дзяцей у школе ў свабодны ад урокаў час.

З пачатку года выяўлена пяць выпадкаў (у 2023 г. адсутнічалі) знаходжання падлеткаў па-за жыллём без суправаджэння дарослых у начны час. А гэта значыць, што патрабуе ўдасканалення прафілактычная работа з бацькамі, арганізацыя карыснай занятасці падлеткаў летам, кантроль за тым, як яны бавяць вольны час.

Падлеткі павінны ведаць, што перасту піць мяжу забароненага – гэта крок да бездані, а вось мець цвёрдыя маральныя прынцыпы – прыкмета сілы волі, моцнага характару, паспяховай дарослай будучыні. І данесці ім гэту жыццёвую ісціну ўсімі даступнымі сродкамі і спосабамі – задача дарослых.

Алена КАРПУШЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *