Ці можа бацька з сынам паехаць на адпачынак без згоды маці?
У рэдакцыю звярнуўся наш чытач з просьбай даць на старонках газеты кампетэнтны адказ на пытанне «Ці можа бацька выехаць з непаўналетнім сынам на адпачынак за мяжу без згоды маці?».
Пытанне адрасавалі адвакату юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталлі СІНКЕВІЧ: Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вызначана, што непаўналетнія могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь па сваіх дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў пры прад’яўленні законным прадстаўніком непаўналетняга супрацоўніку органа пагранічнай службы, а ў пунктах пропуску, у якіх пагранічны кантроль ажыццяўляецца мытнымі органамі, службовай асобе мытнага органа дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка непаўналетняга.
Але я, як адвакат, раю вам узяць дазвол ад другога з бацькоў, бо пры ўездзе на тэрыторыю замежнай дзяржавы пагранічны кантроль можа запатрабаваць дазвол другога з бацькоў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

