Глазами ребёнка: как отдыхалось в школьном лагере

Образование Общество

«Планета дзяцінства», дзе здорава!

Традыцыйна летам у нашай школе працуе лагер для дзяцей. Сёлета ён называўся «Планета дзяцінства». З першых дзён работы лагера хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў атмасферу вясёлага і насычанага жыцця.

Мы пабывалі ў Доме рамёстваў, дзе пазнаёміліся з народнымі звычаямі і традыцыямі нашага краю. Вывучалі правілы дарожнага руху і пажарнай бяспекі, гулялі на свежым паветры, спаборнічалі, ставілі свае маленькія рэкорды, удзельнічалі ў конкурсах, прымалі ўдзел у мітынгу на Дзень Незалежнасці ў аграгарадку, у святочным народным гулянні «Купалле».

Цікава і захапляльна праходзілі экскурсіі ў Цэнтр бяспекі г. Віцебска, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, ратавальны пост на Шумілінскім возеры, школьны музей «Беларуская хатка». Праводзілася шмат тэматычных дзён, на якіх былі арганізаваны сустрэчы з айцом Фёдарам, дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Дубасарскай выбарчай акрузе Паўлам Іванавічам Гусаковым, старшынёй Дабейскагага сельскага Савета дэпутатаў Аляксеем Іванавічам Іспяньковым. У кожнага з нас была магчымасць задаць пытанне, паўдзельнічаць у дыскусіі.

Кожны дзень у лагеры быў непаўторны і запамінальны. Мы з задавальненнем спрабавалі сябе ў ролі турыстаў падчас экалагічнай гульні, выканаўцамі і артыстамі, калі ладзілі музычна-танцавальныя нумары ў сельскім клубе аграгарадка Амбросавічы.

На ўрачыстай лінейцы закрыцця лагернай змены падвяла вынікі начальнік лагера Галіна Дзмітрыеўна Міхалоўская, уручыла кожнаму выхаванцу падарунак і салодкі прыз. А мы ў сваю чаргу хочам падзякаваць усім выхавальнікам, нашым настаўнікам, што зрабілі на нейкі момант нашу планету дзяцінства яркай і незабыўнай.

Рамона ДАЛЕЦКАЯ,  выхаванка школьнага лагера Амбросавіцкай БШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *