Вникнуть во все аспекты жизни людей – депутат Витебского областного Совета депутатов Михаил Вишневецкий провёл прием граждан в Шумилинском районе

Власть Главное Общество

Дэпутацкія будні. Унікнуць ва ўсе аспекты жыцця насельніцтва

22 ліпеня ў сваёй акрузе – Шумілінскім раёне – працаваў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Вішнявецкі, начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама.

Міхаіл Лявонцьевіч разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам прыняў удзел у пасяджэнні Дабейскага сельвыканкама, на якім разглядалася пытанне арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, з заявамі па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння былі ўсе аспекты жыцця насельніцтва сельсавета: гандлёвае, паштовае, медыцынскае абслугоўванне, добраўпарадкаванне. Кіраўнік абласной сферы аховы здароўя падзяліўся сваім бачаннем развіцця медыцынскай галіны раёна.

Пасля пасяджэння дэпутат правёў асабісты прыём грамадзян у будынку сельвыканкама. На прыём завіталі тры чалавекі. Два звароты тычыліся аказання медыцынскай дапамогі і абслугоўвання, адно – сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Так, ад жыхара аднаго з аграгарадкоў паступіла просьба аказаць садзейнічанне ў больш дэталёвым і шырокім абследаванні блізкага чалавека для пастаноўкі дыягназу і прызначэння эфектыўнага лячэння, бо ранейшыя прызначэнні медыкаў не даюць ніякага выніку. Другая просьба тычылася разгляду магчымасці прызначыць жанчыне, якая перанесла год таму аперацыю на сэрцы, другую групу інваліднасці. Міхаіл Лявонцьевіч паабяцаў зрабіць усё магчымае.

На асабісты прыём прыйшла жыхарка Дабеі з просьбай дапамагчы вырашыць яе пытанне. Дах арэнднага дома, у якім яна жыве, пацярпеў падчас вятроў – сарвала некалькі кавалкаў шыферу. Па словах жанчыны, яна звярталася ў службу 115, работнікі раённай камунальнай службы прыязджалі, вывучалі сітуацыю і прапанавалі ёй варыянт аплаты матэрыялу і работ на немалую суму. Дапамажыце разабрацца, папрасіла дэпутата пенсіянерка.

М. Л. Вішнявецкі і М. А. Будневіч выехалі на месца, агледзелі дах, каб разумець, у чым справа, і прыняць рашэнне па далейшых дзеяннях.

Падчас наведвання раёна Міхаіл Вішнявецкі наведаў і Шумілінскую ЦРБ па рабочых пытаннях.

Трэба заўважыць, што па ўсіх зваротах, як кажуць, пайшоў рух. Мікалай Будневіч паведаміў учора рэдакцыі, што пацыенты пачалі праходзіць дадатковыя медыцынскія абследаванні.

  Бакі прыйшлі да згоды па рамонце даху арэнднага дома. Дах будзе адрамантаваны згодна з заканадаўствам – пры фінансавым удзеле наймальніка арэнднага жылля. Работы УП ЖКГ абяцае выканаць у бліжэйшыя дні.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *