Торжество в честь отважных и мужественных спасателей прошло в Шумилинском РОЧС

Безопасность Главное Общество

Урачыстасці з нагоды свята

У Шумілінскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях 25 ліпеня  прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню пажарнай службы.

  Прадстаўнікоў гэтай мужнай прафесіі з прафесійным святам павіншаваў намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» падпалкоўнік у адстаўцы Вячаслаў Канашэнка. Ён уручыў віншавальны ліст начальніку райаддзела Андрэю Сасновічу і граматы некаторым ратавальнікам – за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі ў рамках акцыі «Беларускі саюз афіцэраў для краіны патрыётаў выхоўвае» і ў гонар Дня пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.

Вітальнае слова трымаў начальнік РАНС Андрэй Сасновіч. Андрэй Іванавіч павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў з Днём пажарнай службы, падзякаваў за працу, пажадаў моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.

Лепшыя работнікі, а таксама ветэраны раённай пажарнай службы адзначаны граматамі, падзякамі, узнагароджаны нагруднымі знакамі.

 

Віншуем з узнагародай!

Ганаровай граматай Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС узнагароджана ШУМІНСКАЯ Анжэла Яўгенаўна, старшы інспектар групы справаводства Шумілінскага РАНС, – за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці;

Ганаровай граматай Шумілінскага райвыканкама ўзнагароджаны маёр ўнутранай службы ПІВАВАРАЎ Вадзім Віктаравіч, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шумілінскага РАНС, –  за добрасумленную працу, асабісты ўклад у забеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне ўзнікнення надзвычайных сітуацый на тэрыторыі раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *