Вучаніца Обальскай СШ Марыя Серафімовіч стала лаўрэатам рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
Рэспубліканскі конкурс прайшоў у Мінску і быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Марыя выканала ўрывак з апавядання «Маці» Янкі Брыля, і ёй сярод удзельнікаў не было роўных. Адзначым, што дзяўчыну да конкурсу рыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Грачухіна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

