Как прошёл День десантника в Шумилинском районе

Новости Общество

2 жніўня ў нашай краіне адзначаўся Дзень дэсантнікаў і сіл спецаперацый.

Як расказаў кіраўнік грамадскага аб’яднання “Дэсантнае Шумілінскае Брацтва” Аляксандр Коржаль, з раніцы многія з шумілінцаў, якія служылі ў паветрана-дэсантных вайсках, накіраваліся ў Віцебск, дзе з нагоды 95-годдзя стварэння ПДВ вайскоўцы  103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады ладзілі вялікую святочную праграму з элементамі спартыўнай, баявой і культурнай праграм.

У Шуміліне прадстаўнікі Дэсантнага Шумілінскага Брацтва сабраліся ў гісторыка-краязнаўчым музеі на прэзентацыю выставы “Дэсантнае братэрства: традыцыі і сучаснасць”. На выставе прадстаўлены элементы вайсковай формы, абмундзіравання, узнагароды, салдацкія альбомы, парашут, рэчы для догляду і ўкладкі парашутаў, якія захаваліся пасля вайсковай службы ў жыхароў Шуміліншчыны, а таксама матэрыялы аб дзейнасці грамадскага аб’яднання “Дэсантнае Шумілінскае Брацтва”.

На эстрадзе ў гарадскім парку работнікі раённай бібліятэкі і артысты РЦК арганізавалі канцэрт. Вядучыя канцэрта ўзгадалі старонкі гісторыі паветрана-дэсантных войск, успомнілі іх заснавальніка генерала арміі Васіля Маргелава, аддалі даніну павагі шумілінцам, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і абаранялі мір пасля вайны. Дэсантнікі-ветэраны, прадстаўнікі маладога пакалення, якія служылы ўжо ў мабільнай брыгадзе сіл спецыяльных аперацый, іх сваякі і сябры горача віталі песні ў выкананні ветэрана Узброеных Сіл маёра Мікалая Аляксеенкі, а таксама выступленне Уладзіміра Шчукіна з аўтарскай песняй. У выкананні шумілінскіх артыстаў гучалі песні пра баявое сяброўства і каханне, пра вайсковыя будні і мірнае шчаслівае жыццё.

Напрыканцы ветэраны-дэсантнікі прайшліся строем пад флагамі ПДВ і накіраваліся на мітынг каля паклоннага крыжа на вуліцы Юбілейнай у райцэнтры.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *