В Шумилино появится новый магазин

Новости Экономика

Што будзе ў памяшканні «БудМаркета»?

Идет демонтаж старого оборудования в бывшем «Стоймаркете».

У былым магазіне «БудМаркет», які размешчаны ў адным будынку з кафэ «Метан», зараз актыўна ідуць падрыхтоўчыя работы да рамонту.  Што будзе размешчана ў будынку былой крамы?

Пра гэта папрасілі расказаць на старонках газеты нашы чытачы, якія патэлефанавалі  на “гарачую лінію” рэдакцыі.

Начальнік цэнтра гандлю і аздараўлення ВУ “Метан” Вераніка Гоманава расказала, што зараз вядзецца дэмантаж старога абсталявання, будзе рамантавацца падлога, сцены абаб’юць гіпсакардонам, столь будзе падвясная. У адрамантаваным будынку мяркуюць зрабіць прамысловы магазін, дзе будзе прадавацца касметыка брэнда «Беліта-Вітэкс», прадукцыя «Conte», іншыя прамысловыя тавары. Рамонт мяркуюць закончыць да канца восені. У магазіне адкрыюць два рабочыя месцы –  запрашаюць сюды працаваць прадаўцоў.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *