«Дом без пажару»
З 16 па 31 жніўня ў Шумілінскім раёне, у прыватнасці на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета і г. п. Шуміліна, пройдзе комплекс спецыяльных прафілактычных мерапрыемстваў «Дом без пажару».
У цэнтры ўвагі будуць адзінокія і адзінокапражываючыя сталыя грамадзяне і інваліды, асобы, схільныя да злоўжывання алкагольнымі напоямі.
«Мэта акцыі – знізіць рызыкі ўзнікнення пажараў у жылым фондзе і гібелі ад іх людзей, павысіць культуру бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва», – адзначыў намеснік начальніка РАНС Арцём Жораў. – З пачатку года ў раёне адбылося 16 пажараў, дзе загінулі 2 чалавекі (на аднаго загінулага больш, чым летась)».
Большасць пажараў, канстатуюць шумілінскія ратавальнікі, прыпадае на жылы сектар, дзе гінуць людзі ў стане алкагольнага ап’янення, адзінокія сталыя і дзеці, пакінутыя без нагляду.
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры строгім захаванні элементарных правілаў пажарнай бяспекі.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

