У сярэдняй школе №2 г.п. імя А.І. Дубасарскага Шуміліна на святочную лінейку з нагоды Дня ведаў завіталі шаноўныя госці – прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, кіраўнікі прадпрыемстваў раёна.
На першую школьную лінейку першакласнікаў вывелі выпускнікі, дзя якіх 2025/2026 навучальны год будзе апошнім школьным годам.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі павіншаваў прысутных са святам, пажадаў вучням поспехаў у здабыванні ведаў, а педагоагм і бацькам высокіх дасягненняў іх дзяцей.
Да віншаванняў далучыўся і старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які адзначыў, што развіццю ўстаноў адукацыі ў раёне надаецца пастаянная ўвага. Як адзначыў кіраўнік раёна, сёлета на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да навучальнага года выдаткаван з бюджэту больш за 350 тысяч рублёў. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што вучні школ раёна высокім адзнакамі і вынікамі паступлення выпускнікоў пацвярджаюць высокую якасць адукацыі ў раёне. Ён падзякаваў за гэта педагогам і пажадаў вучням поспехаў у вучобе.
Сяргей Галынчык і Уладзімір Гадзяцкі ўручылі дырэктару школы Жане Рагуновіч сертыфікаты на набыццё неабходнага для ўстановы адукацыі абсталявання.
Прадстаўнікі выпускнікоў адправіліся ўскласці гірлянду да памятнага знака лётчыку-франтавіку анатолю Дубасарскаму ,чыё імя носіць школа.
Перашкласнікі ў сваім выступленні абцалі добра вучыцца, а выпускнікі падарылі ім рознакаляровыя шарыкі, колеры якіх неслі зашыфраваныя рысы характару.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая павінашвала ўсіх з Днём ведаў і адзанчыла падарункамі вучняў, якія вызначыліся ў розных відах дзейнасці.
І вось гучыць школьны званок, які даюць першакласніца Варвара Несцярэнка і выпускнік школы Дзяніс Дудараў. 2025/2026 навучальны год стартаваў, і нашы дзеці адправіліся ў краіну ведаў.















