Что грозит за выращивание мака?

Вопрос-Ответ Закон Общество

Што пагражае за вырошчванне маку?

На тэрыторыі раёна працягваецца спецпраграма “Мак”, накіраваная на знішчэнне наркатычнай сыравіны расліннага паходжання. А што пагражае за яе вырошчванне?

 На пытанне адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Юрый Сільвестраў:
– Сяўба і вырошчванне наркаўтрымліваючых раслін і грыбоў, а таксама выраб з іх наркатычных сродкаў забаронены. За гэта пагражае штраф у памеры да 2 базавых велічынь. За гэтыя ж дзеянні, звязаныя са збытам наркатычнай сыравіны, пагражае крымінальная адказнасць. Максімальнае пакаранне – абмежаванне волі ад трох да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад трох да васьмі гадоў са штрафам ці без яго.

Да слова. Супрацоўнікі РАУС сёлета выявілі 9 фактаў вырошчвання маку, парушальнікам закона ўручаны пісьмовыя папярэджанні. Ва ўсіх выпадках мак знішчаны. У краіне за летні перыяд устаноўлена больш за дзве тысячы незаконных пасеваў, знішчана больш за 200 тон наркаўтрымліваючых раслін.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *