Золотарник канадский: коварная красота «осенней мимозы»

Новости Экология

Каварная прыгажосць  «асенняй мімозы»

Нядаўна ў Мінпрыродзе агучылі, што сёлета ў Беларусі выявілі больш за 400 новых месцаў росту сумніка (золотарника – рус.) канадскага, які кветкаводы ў народзе называюць «асенняй мімозай». Калі б не той факт, што расліна адносіцца да ліку інвазіўных раслін, гэтую інфармацыю можна было б пакінуць незаўважанай.

Больш за ўсё апанавала на першы погляд мілая і яркая расліна Міншчыну – на плошчы амаль 800 га. Плантацыі! Тым не менш і Віцебшчына не застаецца ў баку.

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч зазначыў, што зараснікаў сумніка канадскага можна заўважыць нямала і ў палісадніках нашых грамадзян, і на грамадзянскіх могілках, і на землях агульнага карыстання і нагадаў, што законам «Аб раслінным свеце» забаронена вырошчваць сумнік канадскі, як і вядомы ўсім баршчэўнік Сасноўскага. «За невыкананне, неналежнае або несвоечасовае выкананне патрабаванняў па знішчэнні сумніка, выдадзеных органамі Мінпрыроды і выканаўчымі камітэтамі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.1 КаАП з накладаннем штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь», – дадаў Генадзь Мікалаевіч.

Да слова, спецыялісты тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды перыядычна абследуюць тэрыторыі, на якіх растуць інвазіўныя расліны. За несвоечасовае выкананне мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці сумніка канадскага на карыстальнікаў зямельных участкаў у цэлым па краіне з чэрвеня складзена 1310 прадпісанняў, 101 пратакол, накладзена штрафных санкцый на суму Br14 634.

Дзякуючы дзейнасці чалавека, якая прыводзіць да паскарэння распаўсюджвання насення, сумнік канадскі здольны да імклівай біялагічнай інвазіі, засяляючы ўсё новыя тэрыторыі. У прыватнасці, рассяленню сумніка спрыяюць тыя ж дачнікі, упрыгожваючы ім клумбы на сваіх прысядзібных участках.

Змагацца з раслінай-агрэсарам варта па той жа схеме, як і з баршчэўнікам – фізічным (скошванне, выкопванне) спосабам і «хіміяй» (гербіцыды). Самая ж дзейсная мера – забарона і поўнае адмаўленне ад вырошчвання сумніка. А ў нас па-ранейшаму ў садовых цэнтрах і ў інтэрнэт-магазінах можна знайсці яго насенне.

Улічваючы, што больш за ўсё сумнік у нас расце на сельскагаспадарчых землях, трэба гэтыя ўчасткі ўцягваць у севазварот. Бо там, дзе растуць зерневыя або кармавыя расліны, дзе рэгулярна праводзяцца пераворванне і касьба траў, там сумніку месца не будзе. На жаль, такіх зарослых участкаў у раёне дастаткова.

Сумнік канадскірасліна паўночнаамерыканскага паходжання. Яе некантралюемае распаўсюджванне прыводзіць да прыгнёту і нават поўнага выцяснення з прыродных экасістэм іншых раслін, што цалкам змяняе мясцовую флору і фаўну. Сумнік распаўсюджваецца вельмі хутка, бо не мае натуральных ворагаў з ліку раслін-канкурэнтаў і насякомых. Кожны куст інвазіўнай расліны дае да 100 тысяч насення, якія характарызуецца вельмі высокай усходжасцю. З гадамі карані пачынаюць вылучаць у глебу атрутныя рэчывы, якія душаць рост іншых раслін. У лугавых і пойменных экасістэмах, дзе пасяляецца сумнік, змяняецца склад і структура сенакосных угоддзяў, значна пагаршаецца якасць нарыхтоўваемага сена, змяняюцца структура і працэс аэрацыі глебы.

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *