ФК «Шумилино» завершил футбольный сезон 2025 года без побед

Новости Спорт, туризм

Без перамог

Заключнага матча рэгіянальнага этапа другой лігі чэмпіянату Беларусі, які прайшоў 6 верасня на гарадскім стадыёне ў Шуміліне, з нецярпеннем чакалі футбольныя заўзятары. Верылі, што ФК «Шуміліна» на родным полі здабудзе першую перамогу і пакіне апошні радок у турнірнай табліцы групы С. Тым больш, што сапернік – «Дзвіна» (Бешанковічы) – быў яўна «па зубах». Але ж…

Фактычна, як толькі прагучаў стартавы свісток, ФК «Шуміліна» прапусціў гол. Далей шумілінцы ўзялі ініцыятыву ў свае рукі, пачалі ствараць моманты каля гасцявых варот. У адной з атак, у штрафной сфолілі на нападаючым Яўгене Калеснікаве, пенальці рэалізаваў Арцём Багаеў. 1:1 – лік пасля першага тайма даваў надзею, што ўсё будзе добра. Тым больш, што другія таймы ў нашых футбалістаў у сезоне выдаваліся годнымі. Толькі вось не на гэты раз. Адразу неяк гульня ў шумілінцаў не задалася. А пасля замены актыўнага ў нападзенні Яўгена Калеснікава малюнак зусім згубіўся. Затое бешанковіцкія футбалісты былі ў форме: падчас адной з атак заштурхалі мяч у шумілінскія вароты. Здавалася, што гаспадары і спрабуюць нешта зрабіць, але нічога не атрымлівалася. А пасля таго, як лік стаў 1:3, у шумілінскіх балельшчыкаў было адно жаданне: хутчэй бы фінальны свісток.

Паражэнне з лікам 1:3 пакінула ФК «Шуміліна» на апошнім радку ў групе.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Каманда гульні перамогі нічыі паражэнні мячы ачкі
1 «Ураджай» (Докшыцы) 12 8 2 2 31-21 26
 2 “Шаркоўшчына” 11 6 2 3 31-20 20
 3 «Партызан» (Ушачы) 12 6 2 4 35-24 20
 4  «Дрывяціч» (Браслаў) 12 6 1 5 30-29 19
 5  «Лёзна» 10 2 4 4 18-23 10
 6  «Дзвіна» (Бешанковічы) 11 2 4 5 21-35 10
 7  «Шуміліна» 12 0 5 7 14-28 5


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *