«Мы адзіныя ў імкненні прыносіць карысць краіне»
Ірына ШАЛАХАВА, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»:
– Роля грамадскіх арганізацый у жыцці любога грамадства бясспрэчная. Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» ўзяла на сябе функцыю аб’яднання актыўных нераўнадушных грамадзян, зацікаўленых у будаўніцтве моцнай і квітнеючай краіны, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях, выхаванні сацыяльна і пазітыўна арыентаванай асобы. Так што быць членам грамадскай арганізацыі – выдатная магчымасць актыўна ўдзельнічаць у жыцці краіны, уносіць свой уклад у яе развіццё.
Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» –– адна з самых масавых у раёне, складаецца з 18 пярвічак, налічвае ў сваіх радах больш за 500 членаў. У сваёй актыўнай дзейнасці мы працуем над павышэннем палітычнай граматнасці насельніцтва, уцягненнем грамадзян у грамадска-палітычнае жыццё краіны і фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Члены нашай арганізацыі – актывісты электаральных кампаній. 13 членаў аб’яднання абраны дэпутатамі ў раённы Савет дэпутатаў, 12 – у сельскія Саветы дэпутатаў.
Ёсць у нашых радах дэлегат Усебеларускага Народнага Сходу – Наталля Сцержанкова.
«Белая Русь» стымулюе маладзёжную ініцыятыву. Мы прыслухоўваемся да думкі нераўнадушных маладых людзей, праводзім адукацыйную, тлумачальна-інфармацыйную, валанцёрскую работу, займаемся папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны, ваенна-патрыятычным выхаваннем, прапагандуем здаровы лад жыцця. Наша аб’яднанне садзейнічае развіццю грамадства і канструктыўных ініцыятыў, падтрымлівае мнагадзетныя, малазабяспечаныя сем’і, вучняў спецыялізаваных устаноў адукацыі.
На рахунку арганізацыі – шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, форумы, тэматычныя пляцоўкі, творчыя конкурсы, патрыятычныя акцыі, вела-, мота – і аўтапрабегі.
«Белая Русь» –– пастаянны ўдзельнік міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне міжнародных сувязей і супрацоўніцтва.
Наша місія – аб’яднаць грамадства для дасягнення стваральных мэт. Мы адзіныя ў імкненні прыносіць карысць краіне.
Дзень народнага адзінства – напамін пра тое, што наша сіла ў адзінстве. Незалежнасць і суверэнітэт краіны – вынік нашага агульнага імкнення да міру, стабільнасці і росквіту. Свята сімвалізуе нашу любоў да Радзімы і веру ў будучыню роднай Беларусі.

