Районная организация ОО «Белорусский союз офицеров»: сила народа — в единстве

День народного единства Общество

«Адзінства народа – наш абарончы шчыт»

 Валерый ЖАНДАРАЎ, старшыня раённай арганізацыі  ГА «Беларускі саюз афіцэраў»:
– Пытанне народнага адзінства для нас, афіцэраў, гэта не проста высокае слова. Гэта канкрэтная мэта, на дасягненне якой накіравана штодзённая работа нашай арганізацыі. Дарэчы і лозунг нашай арганізацыі «Народ і армія адзіны».

Мы, ваенныя, дакладна ведаем: моцная армія ствараецца толькі на аснове моцнага духу народа, які яна абараняе. І гэты дух выхоўваецца гадамі, стагоддзямі. Менавіта таму асноўныя намаганні раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў накіраваны на патрыятычнае выхаванне моладзі, захаванне гістарычнай памяці і ўмацаванне сувязей пакаленняў.

Што мы робім канкрэтна? Перш за ўсё праводзім «урокі мужнасці» ў школах, сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі, афіцэрамі. Дзеці з малых гадоў павінны разумець, хто і як абараняў іх мірнае неба, што любоў да Радзімы – гэта не абстракцыя, а канкрэтная адказнасць кожнага.

Па-другое, мы актыўна ўдзельнічаем у ваенна-спартыўных гульнях, у арганізацыі прызыву маладых хлопцаў у армію. Мы дапамагаем маладому пакаленню не толькі атрымаць неабходныя веды, але і фізічна падрыхтавацца, загартаваць характар. Гэта выхоўвае калектывізм, павагу да закона і волі да перамогі – якасці, неабходныя для моцнага грамадства.

Мы цесна ўзаемадзейнічаем з мясцовымі органамі ўлады, грамадскімі аб’яднаннямі, праваслаўнай царквой, прымаем удзел у святкаваннях Дня Перамогі, Дня Незалежнасці, Дня абаронцаў Айчыны. Гэтыя святы аб’ядноўваюць усіх нас, незалежна ад узросту, прафесіі ці поглядаў, вакол агульных каштоўнасцей – міру, свабоды і суверэнітэту краіны.

Сёння спробы раз’яднаць наш народ, падставіць пад чужыя геапалітычныя інтарэсы, на жаль, маюць месца. Але наша адзіная адпраўная кропка – гэта гісторыя, наша адзіная мова – гэта мова адзінства, і наша адзіная сіла – у адзінстве.

Беларускі саюз афіцэраў і надалей будзе старанна працаваць, каб наш раён, наша краіна заставаліся востравам стабільнасці і згоды. Таму што толькі адзіны народ – непераможны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *