Абмяняць валюту стане прасцей
Па рашэнні Нацыянальнага банка цяпер, калі банкноты замежнай валюты свецяцца ў ультрафіялеце, банкі павінны будуць іх прымаць.
З 1 кастрычніка ўнесены змяненні ў пералік прыкмет плацежнасці банкнот у замежнай валюце. Так, раней для насельніцтва востра стаяла пытанне немагчымасці абмену банкнот па прычыне святлення ў ультрафіялетавых промнях.
Некаторыя пашкоджанні на купюры візуальна менш прыкметныя, але пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў на ёй выяўляецца свячэнне нехарактэрнае, неўласцівае плацежным банкнотам, што і прыводзіла да адмовы ў прыёме валюты.
Строгія падыходы былі абумоўлены тым, што наяўнасць святлення ў ультрафіялетавых промнях сведчыла аб магчымым пашкоджанні банкноты, якое магло прывесці да далейшага разбурэння як дадзенай банкноты, так і іншых, якія захоўваюцца разам з ёй.
Разам з тым, іншыя патрабаванні да плацежаздольнасці банкнот захоўваюцца.
Нагадваем, што неплацежаздольныя пашкоджаныя (парваныя, склееныя, дужа пацёртыя) банкноты можна здаць у банк на інкаса (гэта значыць абмен на непашкоджаныя або на беларускія рублі), але гэта паслуга платная. з выплатай камісійнага ўзнагароджання. Нацбанк рэкамендаваў банкам знізіць тарыф па выплаце камісійнага ўзнагароджання з 15-20% да максімуму – 5%.

