В хозяйствах Шумилинщины продолжается сев озимых зерновых

Новости Сельское хозяйство

У «АграБаравінцы» засяваюць трыцікале

 У гаспадарках раёна працягваецца сяўба азімых зерневых.

На мінулым тыдні пабывалі на палетках за вёскай Сіроціна, дзе працуюць механізатары ўчастка Слабада ААТ «АграБаравінка» Павел Баршынаў і Вадзім Гарланаў. «Сеем трыцікале, – расказалі механізатары. – Кожны з нас засявае за дзень па 30-35 гектараў палеткаў».

Павел Баршынаў працуе на сяўбе 18 гадоў. Раней рупіўся ў «АграБаравінцы», цяпер вясной і восенню аказвае ёй шэфскую дапамогу як механізатар цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Малады механізатар Вадзім Гарланаў чацвёрты год працуе на сяўбе. У свой час пачынаў ў ААТ «Прыазёрны мір», дзе настаўнікам быў Мікалай Жыгуноў.

Кіраўнік гаспадаркі Яўген Мурашка задаволены якасцю і тэмпамі работы механізатарскага дуэта і спадзяецца, што ў бліжэйшыя дні сяўба фінішуе.

У ТЭМУ

На раніцу 13 кастрычніка ў раёне засеяна 4870 гектараў, што складае 76,1%. Самы лепшы вынік у ААТ «Прыазёрны мір», дзе засеяна 90,1% да плана, засталося 69 гектараў. Астатнім гаспадаркам рэкамендавана актывізаваць работы, бо можна ўпусціць час.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *