Определился победитель районного этапа конкурса «Образ, созданный сердцем» среди приёмных и опекунских семей

Новости Образование

«Вобраз, створаны сэрцам»

Напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Вобраз, створаны сэрцам». У ім удзельнічалі дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх, прыёмных сем’ях і дзіцячым доме сямейнага тыпу.

Пераможцамі прызнаны Ксенія Чэрнікава са сваёй мамай Марынай Кавалёвай, якую і запрасілі ў аддзел па адукацыі райвыканкама за ўзнагароджаннем. «Ксеніі восем гадоў, мы разам любім займацца творчасцю, – расказала Марына Вячаславаўна. – Фантазіруем, малюем, робім аплікацыі. Наша работа называецца “Партрэт сям’і”. Для вырабу мы выкарыстоўвалі не толькі фарбы і алоўкі, але ж і цеста для лепкі, і ніткі».

Дыплом і падарунак (спонсарам выступіў райкам ГА БРСМ) Марыне Кавалёвай уручылі начальнік аддзела Аксана Талстая, загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці раённага СПЦ Людміла Грузневіч і галоўны спецыяліст райкама ГА БРСМ Арына Жыгунова. Работа “Партрэт сям’і” адправілася на абласны этап рэспубліканскага конкурсу.

У  ТЭМУ

У раёне пражываюць 19 апякунскіх сем’яў, дзе выхоўваюцца 29 дзяцей, і 12 прыёмных, дзе выхоўваецца17 дзяцей. У дзіцячым доме сямейнага тыпу зараз пражываюць 7 дзяцей. Такім чынам, 53 хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі клопат, увагу і душэўную цеплыню ў 32 сем’ях.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *