Расціце, елачкі і бярозкі!
На мінулым тыдні каля вёскі Мазурына Сіроцінскага сельсавета шумілінцы пасадзілі дзве тысячы саджанцаў елачак і паўтары тысячы бярозак. Працоўны дэсант узначалілі старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. У экалагічнай акцыі “Дай лесу новае жыццё”, прысвечанай Году добраўпарадкавання, прынялі ўдзел работнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённай пракуратуры, архіву, лясгаса, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”.
«Мы вельмі задаволены, што да нас прыехалі памочнікі, — адзначыў галоўны ляснічы Шумілінскага лясгаса Яўген Верамейчык. — Гэты ўчастак плошчай 1,4 гектара перададзены нам ад былога мясцовага сельгаспрадпрыемства. Дапаўняем елачкамі і бярозкамі тыя месцы, дзе яны не прыжыліся летась.
Акцыя “Дай лесу новае жыццё” прадоўжыцца да канца кастрычніка. Заяўкі прымаем па тэл. 5-81-99, саджанцамі забяспечым усіх жадаючых».
Ларыса ЗАЙЦАВА.

