Команда шумилинской СДЮШОР стала чемпионом Витебской области

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Шумілінская каманда  (Яраслаў Канстанцінаў,  Павел Лінкевіч, Даніла Акуцёнак, Андрэй Сідарэнка, Арсеній Кулікаў, Марк Ягораў, Павел Пушноў, Мікіта Аксёнаў, Дзмітрый Талстой, Цімур Савва, Міхаіл Карнілаў, Дзмітрый Ярыга і  Дзяніс Літвін,  трэнеры Аляксей Паршыкаў і Любоў Бабова) паказала выдатную гульню і стала чэмпіёнам Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў 2011-2012 гадоў нараджэння і маладзей.

За перамогу змагаліся 6 мацнейшых каманд Віцебшчыны: Шуміліна, Віцебск, Орша, Глыбокае, Паставы і Бешанковічы. Чатыры дні ў Шумілінскай СДЮШАР сталі сапраўдным падарункам для валейбольных заўзятараў: напружаныя і непрадказальныя сустрэчы, горыч паражэнняў і радасць перамог, надзейная гульня ў абароне і відовішчнае нападзенне, яркая гульня лідараў каманд і нестандартныя хады трэнераў, і самае важнае для шумілінцаў – перамогі любімай каманды.

У першыя два гульнявыя дні шумілінскія валейбалісты ў прыгожым стылі абыгралі аршанскую, пастаўскую і бешанковіцкую каманды, у той жа час на рахунку каманды з Глыбокага былі перамогі над Паставамі, Оршай і Віцебскам.

Так што сустрэча ў суботу па факце стала фінальнай. І сцэнарый гульні выдаўся драматычным. Адразу лідарства захапілі глыбоцкія валейбалісты, шумілінцы даганяюць і літаральна вырываюць перамогу ў першай партыі, дадаем другую партыю і выцягваем трэцюю. Ды і заключная, чацвёртая, была не з лёгкіх. Але гэта была перамога – баявая і рабочая.

Цікавым быў і заключны дзень першынства. Так, напрыклад, віцябляне далі сапраўдны бой чэмпіёнам – сустрэча завяршылася з лікам 3:2 на карысць шумілінцаў, а бешанковіцкая каманда на роўных гуляла з глыбоцкай, якая ў выніку стала другой.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *