Свидетельство «Дитя мира» вручили родителям маленького Максима

Общество Семья

Нарадзіўся ў асаблівы дзень

Пасведчанне аб прысваенні ганаровага звання «Дзіця міру» старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Людміла Шаўцова і кіраўнік спраў Светласельскага сельвыканкама Вольга Сыцько ўручылі сям’і Ціцянковых з вёскі Баёўка, у якой у Міжнародны дзень міру нарадзіўся сынок Максім.

Бацькі Вольга Уладзіміраўна і Уладзімір Мікалаевіч Ціцянковы не чакалі, што Максім з’явіцца на свет у такі асаблівы дзень – 21 верасня, калі адзначаецца яшчэ і Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы. Радаваліся нараджэнню хлопчыка не толькі мама з татам, але і яго старэйшая сястра Насця. «Сёлета ў Віцебскай вобласці ў Міжнародны дзень міру нарадзілася шасцёра дзетак: трое – у Віцебску, двое – у Наваполацку і адзін у нашым раёне, – расказала Людміла Шаўцова, уручаючы сертыфікат «Дзіця міру» і падарункі. – Жадаем сям’і дабрабыту, Максіму – расці здаровенькім».

Усяго ў нашым раёне пражывае 9 дзяцей міру. Фонд міру сочыць за іх лёсам, віншуе са святамі, далучае да ўдзелу ў розных грамадскіх мерапрыемствах.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *