У Обалі будзе хуткасны інтэрнэт
У Обалі вядуцца работы па пракладцы оптавалакна.
На вуліцы Даватара працуюць работнікі СТАА «Будаўніча-мантажнае ўпраўленне Саюзтэлефонбуд» з Мінска. Пасля заканчэння работ інтэрнэт у гарадскім пасёлку запрацуе ў разы хутчэй, абальчанам будзе даступны шэраг дадатковых паслуг накшталт «відэаназіранне», тэлебачанне ZALA з высокай якасцю тэлесігналаў.
«Згодна з будаўнічым праектам вядзецца пракладка падземных труб міні-экскаватарам, – расказаў начальнік участка будаўніча-мантажнага ўпраўлення Аляксандр Леванцэвіч. – Трубы пракладваем паралельна з дарогай. Вядома, што падчас земляных работ глеба трапляе на праезную частку. Таму просьба да жыхароў пасёлка пацярпець часовыя нязручнасці – пасля заканчэння работ мы абавязкова добраўпарадкоўваем тэрыторыю. Так зрабілі ўжо на частцы вуліцы Даватара, дзе закончылі пракладку лініі оптавалакна. Зямлю каля дарогі разраўнялі і там будзем засяваць газонную траву. Работы мяркуем працягваць яшчэ і ў наступным годзе – оптавалакно будзем весці на ўсіх вуліцах прыватнага сектара Обалі».
Ларыса КІСЯЛЁВА.

