К профессиональному празднику. Лёгких дорог не ищут — сами их создают

Общество Экономика

Лёгкіх дарог не шукаюць – іх ствараюць

 Зона адказнасці лінейнай дарожнай дыстанцыі № 364 філіяла ДЭУ‑36 – абслугоўванне аўтадарог рэспубліканскага значэння ў межах Шумілінскага раёна. Размова ідзе пра 46 кіламетраў  на Р‑20 і 32 кіламетры на Р‑114.

Невялікі калектыў з 18 чалавек, які ўзначальвае Віктар Прыходзька, робіць усё магчымае, каб транспартныя камунікацыі былі бяспечнымі для людзей. На прадпрыемстве ёсць добрая традыцыя перад прафесійным святам падводзіць вынікі зробленага і ўдакладняць задачы, якія неабходна вырашыць да канца года.

Пафарбаваны на дарогах Р‑20 і Р‑114 усе бар’ерныя агароджы, павільёны, стойкі дарожных знакаў, бардзюрны камень. Нядаўна заасфальтавалі 2 км дарогі ад Мікіціхі да Латкова, падсыпалі абочыны. На працягу года па меры неабходнасці праводзіўся ямачны рамонт: летам – струменна‑ін’екцыйным спосабам ці асфальтабетонам, у халодны перыяд года – арганічна‑мінеральнай сумессю, мяккай, як пластылін.

Значныя работы праведзены па замене інфармацыйных дарожных знакаў: на Р‑20 усталявалі каля 400 штук, на Р‑114 – больш за сто.

Зараз дарожнікі рыхтуюць тэхніку да зімы, рамантуюць МАЗы з адваламі і ўстаноўкамі для россыпу пясчана‑саляной сумесі, пагрузчык, аўтагрэйдар, трактары з лапатамі. Устанаўліваюць двухмятровыя сігнальныя слупы на зімовы перыяд (больш за 500). Актыўна вядзецца і нарыхтоўка пясчана‑саляной сумесі для падсыпкі дарог, якой на сезон патрэбна каля трох тысяч тон. У планах на канца года (калі дазволіць надвор’е) – пакласці асфальт на з’ездзе дарогі Р‑20 на Обаль і на з’ездзе з Р‑114 на Залужжа.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *