Праздник профессии. Рассказываем о трудовом коллективе Шумилинского ДРСУ №204 и его работе

Общество Экономика

А дарога шэраю стужкаю ўецца…

У нядзелю, 26 кастрычніка, прафесійнае свята адзначыць калектыў філіяла Шумілінскае ДРБУ‑204 КУП «Віцебскаблдарбуд», які адказвае за ўтрыманне дарог мясцовага значэння.

Сёння калектыў дарожнікаў налічвае 54 чалавекі. Гэта людзі розных прафесій і ўзростаў, але ўсе яны працуюць на адну мэту – каб 670 кіламетраў дарог, за якія яны ў адказе (300 км гравійных, 270 асфальтаваных і 100 грунтавых), былі бяспечнымі і камфортнымі для вадзіцеляў і пешаходаў. Каманда шумілінскіх дарожнікаў па выніках работы за студзень-верасень спрацавала на ўзроўні мінулага года – рэнтабельна, паказчыкі выкананы, адзначыў начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў і расказаў, што зроблена.

Бягучы рамонт. Давялі да ладу дарогі з асфальтабетонным пакрыццём на адлегласці 23,8 км (Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, Обаль-Полацк, Быкі-Казьяны-Обаль, Шуміліна-Башні-Цербяшова, Віцебск-Сіроціна і інш.).

Зроблены рамонт гравійнага пакрыцця на адлегласці 1,85 кіламетра на аўтадарогах Обаль-Захарава і Обаль-Лявонава-Мішкавічы-Ляжні. 3,8 км гравійных дарог пераведзены ў асфальтабетонныя (на ўчастках Башні-Язвіна, Быкі-Казьяны-Обаль, Обаль-Лявона-Мішкавічы-Ляжні).

Ямачны рамонт. На ўтрыманне дарог з абласнога бюджэту выдзелена 1,4 мільёна рублёў. Большая частка затрачана ў першым квартале на ачыстку дарог і ліквідацыю слізкасці. Ямачны рамонт быў праведзены на 5300 м кв., рамонтнае прафіляванне грунтавога і гравійнага пакрыцця – на 940 км.

Абкос, уборка. Абкошана 1400 кіламетраў абочын дарог і адкосаў. З палос адводаў прыбраны смецце на 304 км. Пафарбаваны 42 павільёны, заменены 54 дарожныя знакі.

Зараз работнікі ДРБУ-204 займаюцца рамонтам моста ў Грышанах, рыхтуюць тэхніку і дарогі да зімы.

Адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя ДРБУ‑204 віншуе работнікаў і ветэранаў працы з прафесійным святам! Усім – самыя лепшыя пажаданні дабрабыту і моцнага здароўя. Няхай дарога жыцця будзе сонечнай, сагрэтай цеплынёй і падтрымкай блізкіх людзей.

МАЙСТРЫ    Ў   АДКАЗЕ    ЗА   АБ’ЕКТЫ

Старшы майстар Дзмітрый Марозаў, майстры Аляксандр Ляўша і Аляксандр Уласаў у адказе за дарожныя аб’екты. Яны вызначаюць заданні на дзень, афармляюць дакументацыю, кантралююць і правяраюць работу.

ДЛЯ   КАМФОРТУ   ЛЮДЗЕЙ

Работнікі ўчастка аўтатранспарту і дарожна-будаўнічых машын, які ўзначальвае Сяргей Асташонак, грузяць і падвозяць на аб’екты асфальт, гравій, пясчана-саляную сумесь, шчэбень. А яшчэ яны займаюцца абкошваннем абочын, ушчыльненнем асфальту, чысткай дарог. І ўсё – дзеля камфорту людзей.

ЖАДАЕ   ШЧАСЛІВАЙ   ДАРОГІ

Ніводны транспарт не праязджае міма мясцовай запраўкі, на якой працуе аператар Святлана Правада. Яна выдае  паліва і жадае ўсім шчаслівай дарогі. Як кладаўшчык, забяспечвае дарожнікаў запчасткамі, фарбамі, знакамі, неабходнымі інструментамі.

З   ДАКЛАДНАСЦЮ   ДА   ЛІЧБЫ

Колькі кіламетраў зроблена бягучага і ямачнага рамонту і колькі засталося, як выкананы план па ўстаноўцы новых дарожных знакаў, якая тэхніка задзейнічана на будаўніцтве моста ў Грышанах – гэтыя і многія іншыя лічбы кантралююць інжынерна-тэхнічныя работнікі. Вядуць строгія падлікі, дакладнасць у дакументацыі — галоўнае

ДБАЮЦЬ   ПРА   ЧЫСЦІНЮ

Устаноўка бардзюраў і дарожных знакаў, ямачны рамонт, уборка на прыдарожных палосах, афарбоўка мастоў і павільёнаў – гэта клопат дарожных рабочых. Яны ўдзячны вадзіцелям і пешаходам, якія дбаюць пра чысціню на абочынах дарог і не смецяць.

СТРОГА   ПА   РЭЦЭПТУРЫ

З ранняй вясны за позняй восені працуе ў Любічах брыгада асфальтабетоннага завода, ад якой залежыць работа калег на ўсіх участках. За дзень на заводзе строга па рэцэптуры выпускаецца каля 300 тон асфальтабетоннай сумесі, а за сёлетні сезон – каля 28 тысяч тон. Усе гэтыя тоны пайшлі на бягучы і ямачны рамонты дарог.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *