Поезд затормозить не успел. Жительница агрогородка в Шумилинском районе оказалась под поездом

Происшествия

Цягнік затармазіць не паспеў

24 кастрычніка ў 20.58 машыніст пасажырскага цягніка № 706 Магілёў-Полацк на пераездзе па вул. Ласкунова ў аграгарадку Мікіціха быў вымушаны экстранна затармазіць, бо ўбачыў па пуцях перашкоду – ляжачага чалавека. Паколькі цягнік ішоў на хуткасці, умомант затармазіць не змог.  Затрымка ў руху склала 45 хвілін. Прычынай стала жыхарка аграгарадка, якая ў нецвярозым стане заснула на шпалах. Паколькі яна ляжала на шпалах і не дакраналася да рэек, апынулася пад праходзячым цягніком і засталася жывая. Цудам!

На жанчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы: за знаходжанне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы (штраф да 8 БВ) і за знаходжанне на чыгуначных пуцях (штраф да 2 БВ).

З 20 па 31 кастрычніка супрацоўнікі РАУС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне выпадкаў гібелі на аб’ектах чыгуначнага транспарту і дзіцячага траўматызму перад канікуламі.

 Міліцыянеры нагадваюць:

пераходзіць чыгунку можна толькі ва ўстаноўленых месцах;

забараняецца хадзіць па чыгунцы (штраф да 2 БВ);

нельга пераходзіць пуці на чыгуначных пераездах пры закрытых шлагбаумах або на чырвонае святло святлафора;

забараняецца на станцыях і перагонах падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз пуць;

нельга карыстацца навушнікамі і мабільнымі тэлефонамі пры пераходзе праз чыгунку.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *