Встречу молодых специалистов с руководством района провели в Шумилинском районе

Главное Молодёжь Общество

СУСТРЭЧА  З  МАЛАДЫМІ  СПЕЦЫЯЛІСТАМІ. Пытанні тут задаюць яны.  Наперад, моладзь!

Дыялогавая пляцоўка «Платформа будучыні» прайшла на гэтым тыдні ў Шуміліне. Тандэм дасведчанага кіраўніцтва раёна і маладых спецыялістаў сёлета ператварыў афіцыйны дыялог у давераную гутарку.

Маладыя спецыялісты, якія пры былі ў 2025 годзе працаваць у Шумілінскі раён, у аўторак пазнаёміліся з кіраўніцтвам раёна, гісто рыяй рэгіёна, яго арганізацыямі і прадпрыемствамі, скарысталіся прадастаўленай унікальнай магчымасцю – задалі свае пытанні.

Спікерамі дыялогу выступілі старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Саппо, галоўны рэдактар газеты «Герой працы» Алена Карпушэнка, лідар раённай маладзёжнай арганізацыі БРСМ Вікторыя Бяляева, дырэктар інфармацыйнага турыстычнага цэнтра Ірына Кулікава і галоўны інжынер Шумілінскага раёна газазабеспячэння Віктар Мацкевіч.

Моладзь цікавілі пытанні жылля, асабліва магчымасці яго далейшага набыцця, месцаў правядзення вольнага часу, напрыклад, наведванне цікавых лакацый, перспектывы кар’ернага росту ў раёне.

Разыначкай дыялогу стала пытанне пра важную ролю першага настаўніка ў пачатку працоўнага шляху. Яго малады начальнік дзяжурнай змены Шумілінскага РАНС Юрый Ткачонак адрасаваў галоўнаму рэдактару, якая не толькі памятае свайго настаўніка, былога галоўнага рэдактара раёнкі Аліну Іванаўну Пятрову, але і падтрымлівае з ёй цесную сувязь да гэтага часу. Сяргей Галынчык папрасіў мікрафон і таксама адзначыў важную ролю свайго настаўніка ў яго лёсе. «Я вельмі рады, што гэты чалавек сустрэўся мне на першым месцы работы. Ён як старэйшы таварыш, падаў руку і дапамог мне стаць тым, кім я ёсць сёння», – цёпла ўспомніў Сяргей Аляксандравіч пачатак сваёй працоўнай дзейнасці.

Сам ініцыятар пытання Юрый Ткачонак родам з Глыбокага, доўгі час жыў у Гродзенскай вобласці, пасля пераехаў у Шумілінскі раён, дзе скончыў Кардонскую сярэднюю школу. Потым юнак паступіў ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны і паспяхова яго скончыў. На новым месцы работы ў маладога спецыяліста ёсць свой настаўнік Уладзіслаў Барадулін, які актыўна дапамагае па службе, як і ўсе астатнія калегі. Вялікай перавагай і падтрымкай хлопец лічыць добрую зарплату, выплату пад’ёмных, прадастаўленне месца пражывання і зручны графік работы.

Усяго ў раён сёлета было накіравана 85 маладых спецыялістаў. Трое з іх перараз меркаваліся, сямёра прадоўжылі навучанне ў ВНУ, трынаццаць пайшлі служыць ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

57 маладых спецыялістаў працягваюць працаваць на карысць Шумілінскага раёна. З іх 37 рэспандэнтаў прайшлі анкетаванне. Па выніках якога нам стала вядома, што 65% (24 чалавекі) мае заработную плату ў памеры ад 1000 да 1500 бел. рублёў, 13% (5 чалавек) – ад 900 да 1000 руб, 11% (4 чалавекі) – ад 1500 да 1800 руб, 8% (3 чалавекі) – ад 700 да 900 рублёў. Жыллём на сённяшні дзень забяспечаны ўсе маладыя спецыялісты. 15 чалавек пражываюць з бацькамі, 15 атрымалі пакой у інтэрнатах, 5 чалавек здымаюць жыллё самастойна, у аднаго маладога спецыяліста ёсць свая жылплошча.

Кіра Цітова з Браслава стала адзінай, хто карыстаецца арэндным жыллём. Дзяўчына скончыла Полацкі каледж ВДУ імя П. М. Машэрава і прыступіла да работы на пасадзе педагога-арганізатара Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай. Кіра з радасцю падзялілася, што жыллё шукалі хоць і доўга, але ў выніку знайшлі добрую кватэру і самастойна яна аплачвае толькі камунальныя паслугі. Яшчэ плюсамі ў рабоце лічыць добры калектыў і вучняў. Да мінусаў для сябе 18-гадовы малады педагог адносіць цяжкую адаптацыю да працы адразу пасля заканчэння вучобы.

А вось Ілью Цімафеева ў родным раёне задавальняе абсалютна ўсё. Ілья скончыў Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж, працягвае завочнае навучанне ў Полацкім дзяржаўным універсітэце і на пасадзе эканаміста па працы прыступіў да работы ў Цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Малады спецыяліст выступіў на дыялогавай пляцоўцы, зрабіўшы акцэнт на зручным размяшчэнні Шуміліна адносна абласнога цэнтра, добрыя транспартныя зносіны, годны ўзровень аховы здароўя і адукацыі. Малады чалавек таксама адзначыў добраўпарадкаванне райцэнтра і іншых аграгарадкоў раёна і магчымасць весці здаровы лад жыцця ў мясцовым ФАЦ.

Афіцыйная частка завяршылася добрымі пажаданнямі ад мадэратараў дыялогавай пляцоўкі начальніка аддзела арганізацыйнакадравай і юрыдычнай работы райвыканкама Алесі Шавяка і начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслана Матвей  чука і агульным фота на памяць.

Працягам лінейкі мерапрыемстваў стаў забаўляльны «Маладзёжны навігатар». У фае цэнтра культуры ў добразычлівай і гасціннай абстаноўцы за кубачкам гарбаты маладыя героі дня прадоўжылі знаёміцца з раёнам і адзін з адным, гулялі ў гульні, удзельнічалі ў віктарынах, паказвалі сябе і атрымлівалі асалоду ад музычных падарункаў.

Патрыятычнай часткай мерапрыемстваў стала ўскладанне кветак да Вечнага агню на Алеі Славы ў парку. Маладыя спецыялісты і прадстаўнікі ўлады выканалі святы абавязак кожнага беларуса – аддалі даніну памяці героям вайны хвілінай маўчання.

У завяршэнне насычанага дня прадстаўнікі Шумілінскага гісторыкакраязнаўчага музея, цэнтральнай раённай бібліятэкі і фізкультурнааздараўленчага цэнтра запрасілі маладых спецыялістаў на экскурсію-знаёмства са сваёй установай. Больш за ўсё жадаючых было наведаць ФАЦ. Дырэктар Вольга Пусянкова асабіста правяла моладзь па калідорах і залах цэнтра, расказала пра паслугі. Па заканчэнні прэзентацыі здаровага ладу жыцця Вольга Іванаўна ўсім маладым спецыялістам падарыла абанемент на разавае наведванне спартзалы або басейна на выбар.

Цяпер чарга за вамі, моладзь. Будзьце актыўнымі, смелымі, ініцыятыўнымі, амбі цыйнымі. Толькі ад вас у першую чаргу будзе залежыць, якім будзе ваша жыццё, жыццё раёна і краіны ў цэлым.

Дар’я ЧАПУРНОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *