Наводзяць парадак ля фермы
У сельгаспрадпрыемствах раёна наводзяць парадак. Такое даручэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў у час рабочай нарады па пытаннях развіцця Віцебскай вобласці.
Кіраўніцтвам раёна прынята рашэнне аб аказанні шэфскай дапамогі мясцовым сельгаспрадпрыемствам у навядзенні парадку на вытворчых аб’ектах. Учора ў ААТ «Ляжні» мы заспелі за работай не толькі мясцовых работнікаў, але і памочнікаў з раёна газазабеспячэння і СДЮШАР. Яны абкошвалі тэрыторыю вакол фермы Ляжні-1. На мехдвары нарыхтоўвалі дровы для ферм і драўляныя слупы, якія будуць выкарыстаны падчас будаўніцтва выгульнай пляцоўкі для жывёлы. Работы па навядзенні парадку працягваюцца!
Ларыса ЗАЙЦАВА




