Уводзіцца забарона на ўтрыманне свіней у Дабеі і Пісараве
Для абароны пагалоўя новага свінакомплексу
У Шумілінскім раёне пачало работу новае свінагадоўчае прадпрыемства-вытворчы ўчастак «Дабея» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». Для абароны пагалоўя новага свінакомплексу рашэннем Шумілінскага райвыканкама № 955 ад 08.10.2025 г. вызначана забароненая зона для ўтрымання свіней у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян. У гэтую зону ўваходзяць вёскі Дабея і Пісарава.
Для кантролю дадзенага рашэння работнікі ДЛПУ «Шумілінская райветстанцыя» будуць штогод аглядаць падворкі жыхароў вёсак Дабея і Пісарава на наяўнасць свіней. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 02.07.2010 № 161-3 «Аб ветэрынарнай дзейнасці» грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі буферных (ахоўных) зон, абавязаны прадастаўляць свае асабістыя падсобныя гаспадаркі для агляду работнікамі дзяржаўнай ветслужбы.
Ірына НІКІЦЕНКА, начальнік ДЛПУ «Шумілінская райветстанцыя».

