Спартакіяда. Хто перамог у шашках?
Спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў набірае ход. На мінулым тыдні вызначыліся пераможцы ў спаборніцтвах па шашках.
Барацьба сярод жанчын выдалася сур’ёзнай, вынікі для большасці сталі непрадказальнымі. Перамагла Алеся Серафімовіч з ОКЗ, дапоўнілі прызавую тройку Лідзія Барадзёнак (РЦК) і Ілона Гурына (ДРБУ-204).
У спаборніцтвах па шашках перамог Максім Бучкін (філіял Верхнядзвінскага сырзавода). Алег Асташонак (СДЮШАР) заняў другое месца, Вячаслаў Зубараў (гісторыка-краязнаўчы музей) – трэцяе.
У камандным заліку прызавая тройка наступная: першае месца – гісторыка-краязнаўчы музей, другое – РЦК, трэцяе – дзіцячая школа мастацтваў.
На гэтым тыдні пачнуцца спаборніцтвы па настольным тэнісе і валейболе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



