Задача ноября — вспашка зяби

Сельское хозяйство

Задача лістапада – уздым зябліва

На нарадзе 10 лістапада Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абазначыў перыяд аграрыямі пытанні, якія трэба вырашаць на працягу лістапада, адна з іх – уздым зябліва. «Не адкладвайце на вясну! Вясной трэба сеяць, а не займацца ворывам. Пакуль стаіць надвор’е і прагнозы нядрэнныя, дзе толькі можна, трэба ўздымаць зябліва», – патрабаваў Кіраўнік дзяржавы.

Што ў гэтым плане робіцца ў нашым раёне? На ўздыме зябліва працуюць на палетках усіх сельскагаспадарчых арганізацыях. Запланавана ўзараць 9500 гектараў палеткаў, на раніцу 13 лістапада ёсць ужо 4357 га (46% да патрэбнага). лідзіруюць у зводцы КУСГП «Ульскі» (узнята 720 га зябліва, 60% да патрэбнага), ААТ «Ляжні» (657 га, 47% да патрэбнага). Больш як па 500 гектараў узаралі на палетках ААТ «АграБаравінка» і СУП «Лаўжанскае». Па словах спецыялістаў райсельгасхарчу, работы па ворыве будуць працягвацца да снежня.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *