Что грозит за неповиновение сотруднику милиции?

Вопрос-Ответ Закон

Што пагражае за непадпарадкаванне?

Сёлета ў раёне зарэгістравана 15 выпадкаў непадпарадкаванні грамадзян законным патрабаванням супрацоўнікаў РАУС. Што пагражае за падобныя дзеянні?

У большасці выпадкаў грамадзяне, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, стараюцца даказаць супрацоўнікам органаў унутраных спраў сваю правату ўсімі магчымымі спосабамі: нецэнзурнай лексікай, павышаным тонам гутаркі, абяцаннем разабрацца з “крыўдзіцелямі”. У асноўным непадпарадкаванне аказваюць нецвярозыя мужчыны, якіх затрымліваюць за дробнае хуліганства, сямейныя скандалы, насілле ў сям’і, распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах.

Вось нядаўні выпадак. Да жанчыны ў госці прыйшоў знаёмы, не абышлося без застолля. Калі госць “перабраў”, пачаў сварыцца, пагражаць, біць нагамі ў дзверы. На выклік выехалі двое міліцыянераў. Мужчына на іх сварыўся, размахваў рукамі, адмовіўся прайсці ў аўтамабіль. Супрацоўнікі РАУС былі вымушаны прымяніць наручнікі і прывезці дэбашыра ў ізалятар часовага ўтрымання. Усе яго дзеянні былі запісаны на відэарэгістратар. Складзены адміністрацыйны пратакол і справа перададзена

ў суд.

«Згодна з “Працэсуальна-выканаўчым кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях” грамадзяне, якія парушылі парадак, павінны падпарадкоўвацца законным патрабаванням службовай асобы, – падкрэслівае намеснік начальніка РАУС Павел Трафімаў. – За непадпарадкаванне існуе адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 2 да 100 базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт».

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *